Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага
![]() Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага — мастацкая галерэя ў Мінску, прысвечаная творчасці Народнага мастака Беларусі Міхаіла Савіцкага. Размяшчаецца на пл. Свабоды, 15, у былой гарадской сядзібе Пшаздзецкіх. ГісторыяРаботы над стварэннем персанальнага музея Савіцкага пачалася яшчэ ў 2008 годзе. Мастаком для размяшчэння сваёй галерэі быў выбраны былы сядзібны дом на плошчы Свабоды, 15[1]. З яго згоды ён рэканструяваўся і дабудоўваўся як музейны аб'ект двайнога прызначэння, які сумяшчае ўласна мастацкую галерэю і экспазіцыю, звязаную з гісторыяй гэтага будынка[2]. Урачыстае адкрыццё Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбылося 8 мая 2012 года, у ёй бралі ўдзел старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька і міністр культуры Павел Латушка[3]. Экспазіцыя![]() Галерэя размешчаны ў 9 залах другога паверха і на трэцім паверсе прыбудовы. Экспазіцыя сфарміравана з работ, набытых у мастака або падораных ім, перададзеных на часовае захоўванне сям'ёй мастака, а таксама беларускімі музеямі. У галерэі дэманструюцца адноўленыя інтэр'еры майстэрні і рабочага кабінета Міхаіла Савіцкага, матэрыялы, звязаныя з яго біяграфіяй, - асабістыя рэчы, узнагароды, дакументы, фатаграфіі, лісты, кнігі з аўтографамі і г.д. Усяго ў галерэі выстаўлена 98 работ мастака[2][3]. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia