Мікалай Міхайлавіч Паграноўскі
Мікалай Міхайлавіч Паграно́ўскі (нар. 21 лютага 1952[1], Бечы, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць, БССР) — беларускі мастацтвазнавец, мастацкі крытык, куратар і галерыст. БіяграфіяПасля службы у Савецкай Арміі, вучыўся на мастацка-афарміцельскім аддзяленні ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. Глебава, якое скончыў у 1978 годзе. Пасля вучобы 8 гадоў займаўся афармленнем розных аб’ектаў у Мінску і іншых гарадах Беларусі. У 1986—1989 гадах вучыўся ў Ленінградскім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна на мастацтвазнаўчым аддзяленні, заканчваў вучобу ў Мінску, у Беларускай акадэміі мастацтваў, якую скончыў у 1993 годзе па спецыяльнасці «Тэорыя і гісторыя мастацтва». У 1986—2001 гадах працаваў у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, з 1990 года — галоўным захавальнікам. Паралельна ў 1989—1991 гадах выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. Глебава, у 1994—1999 гадах — у Беларускай акадэміі мастацтваў. ![]() Працаваў кіраўніком мастацкай галерэі «ONIK». Куратар многіх пленераў і канцэптуальных выставак. У 2005—2015 гадах працаваў дырэктарам дзяржаўнай установы Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе». У 2016—2023 гадах — галоўны захавальнік фондаў, старшы навуковы супрацоўнік Мемарыяльнага музея-майстэрні З. І. Азгура. У 2023—2024 гадах — навуковы супрацоўнік Гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе». Працаваў на радыё, тэлебачанні, піша сцэнарыі. Эксперт і старшыня мастацкага савету антыкварнага дому «Paragis». Сябра Беларускага саюзу мастакоў з 1996 года, намеснік старшыні секцыі крытыкі. Навуковая дзейнасцьРэцэнзент па выяўленчым мастацтве Беларускай Энцыклапедыі ў 18 тамах. Аўтар 22 каталогаў, 7 альбомаў і кніг, шматлікіх артыкулаў па выяўленчым мастацтве Беларусі ХІХ-ХХІ стст. Таксама вядомы у сувязі з скандалам вакол сапраўднасці новазнойдзенага жывапіснага твора Марка Шагала «Певень» — М. Паграноўскі адзіны з беларускіх мастацтвазнаўцаў, хто лічыць карціну сапраўднай. УзнагародыГалерэяНа адкрыцці выстаўкі маляваных дываноў Алены Кіш «На шчасце» са збору Заслаўскага музея ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia