Алена Маслюкова

Алена Маслюкова
Алена Маслюкова (сакавік 2020)
Алена Маслюкова (сакавік 2020)
Род дзейнасці праваабаронца
Дата нараджэння 6 лютага 1965(1965-02-06) (60 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар

Алена Маслюкова (нар. 6 лютага 1965, Светлагорск Гомельскай вобласці) — беларуская экалагічная актывістка і праваабаронца, кіраўніца светлагорскай філіі Праваабарончага цэнтру «Вясна».

Біяграфія

Скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны па спецыяльнасці «Гісторыя» з атрыманнем кваліфікацыі «Гісторык. Выкладчык гісторыі і грамадазнаўства» (1988)[1]. У 1988—1996 гадах выкладала гісторыю і грамадазнаўства ў сярэдняй школе ў рабочым пасёлку Сасновы Бор (каля Светлагорска). У 1996 годзе пачала выкладаць гістарычныя дысцыпліны і сусветную мастацкую культуру ў светлагорскай філіі Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа, дзе працавала да рэарганізацыі ўстановы ў 2001 годзе.

З 2001 года зноў працавала ў школе, з 2008 — у светлагорскай школе № 10. 6 лютага 2014 года перамагла на светлагорскім раённым этапе рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года», але на абласны этап яе не адабралі праз пазначэнне ў анкеце сваёй партыйнасці «сябра Партыі БНФ», таму Светлагорскі раён на абласным этапе ніхто не прадстаўляў. 1 ліпеня 2014 года дырэктарка школы № 10 не падоўжыла кантракт з Аленай Маслюковай, ёсць меркаванне[2], што адбылося гэта праз яе актывісцкую дзейнасць і актыўную грамадскую пазіцыю.

З 2015 года ўзначальвае светлагорскую філію Праваабарончага цэнтру «Вясна». Асноўнай спецыялізацыяй Алены Маслюковай стала абарона экалагічных правоў. Праваабаронца з’яўляецца адной з лідарак ініцыятывы супраць запуску завода па вытворчасці бялёнай цэлюлозы ў Светлагорску. 9 кастрычніка 2018 года праваабаронцу Алену Маслюкову суд Светлагорскага раёна пакараў штрафам[3] памерам 612,50 беларускіх рублёў як арганізатарку флэшмобу супраць «смярдзючага» завода, які прайшоў 15 верасня 2018 года ў Светлагорску[4]. У абарону праваабаронцы выступіла Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрства FIDH і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў, якія заклікалі беларускія ўлады спыніць пераслед Алены Маслюковай і іншых экалагічных актывістаў[5].

Таксама Алена Маслюкова ўдзельнічае ў іншых кампаніях Праваабарончага цэнтру «Вясна» — «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання», «Праваабаронцы за свабодныя выбары» і іншых. Актыўна бярэ ўдзел у інфармацыйных акцыях праваабаронцаў[6].

1 чэрвеня 2019 года Алена Маслюкова абрана[7] ў кіруючы склад Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый[8] — Рабочую групу секцыі «Правы чалавека».

У 2020 годзе Алена Маслюкова стала гераіняй[9] міжнароднага фотаконкурсу «Партрэты сілы»[10] Фонду Дамоў правоў чалавека, прысвечанага жанчынам-праваабаронцам.

У кастрычніку 2024 года Алену Маслюкову завочна асудзілі на тры гады калоніі паводле артыкула аб садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці[11].

Узнагароды

  • Прэмія Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый у намінацыі «Грамадская лідарка года»[12] (2019, разам з актывісткай Святланай Гатальскай з руху «Маршыруй, дзетка!»[13], які прасоўвае ў Беларусі прыняцце закону аб супрацьдзеянні хатняму гвалту).

Зноскі

  1. «Тры апазіцыянеры, два чыноўнікі»: Алена Маслюкова і светлагорскі «Бумажнік»(недаступная спасылка). Еўрапейскае радыё для Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2020.
  2. Шукаем працу «Настаўніцы года», якую звольнілі за «дэструктыўныя думкі»(недаступная спасылка). kyky.org. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2021. Праверана 3 верасня 2021.
  3. У Сьветлагорску за флэшмоб супраць кітайскага заводу аштрафавалі праваабаронцу і актывіста. Беларуская служба Радыё «Свабода».
  4. «Арыштуй нас! Нам усё роўна, дзе паміраць». У Сьветлагорску прайшоў флэшмоб супраць кітайскага заводу. Беларуская служба Радыё «Свабода».
  5. Абсерваторыя заклікае зняць усе абвінавачванні супраць светлагорскіх актывістаў. Праваабарончы цэнтр «Вясна».
  6. “Вясноўцы” адзначылі Міжнародны дзень Мандэлы інфармацыйнай акцыяй. Праваабарончы цэнтр «Вясна».
  7. Алену Маслюкову абралі ў Рабочую групу Асамблеі НДА. Праваабарончы цэнтр «Вясна».
  8. Асамблея НДА
  9. Праваабаронца Алена Маслюкова — гераіня міжнароднай фотавыставы «Партрэты сілы». Праваабарончы цэнтр «Вясна».
  10. Portraits of Strength: Women Defending Human Rights 2020 (англ.). Human Rights House.
  11. Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры (1–15 кастрычніка 2024 года). Беларускі ПЭН.
  12. Светлагорская актывістка стала Чэмпіёнкай грамадзянскай супольнасці Беларусі. greenbelarus.info.
  13. Маршыруй, дзетка!

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya