Алена Мікалаеўна Калінічэнка
Алена Мікалаеўна Калінічэнка (нар. 17 лютага 1948, г. Гомель) — беларускі хімік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014), доктар хімічных навук (2000). БіяграфіяСкончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1971). У 1971—1973 гадах стажор-даследчык, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела біяарганічнай хіміі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН БССР, з 1973 па 1976 — аспірантура. З 1973 года па 1979 год малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута біяарганічнай хіміі АН БССР, 1979—1993 гг. — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута біяарганічнай хіміі АН БССР, 1993—2000 гадах вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута біяарганічнай хіміі АН БССР, з 2000 года па 2003 год галоўны навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі». 2003—2005 гадах загадчык лабараторыі дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі». З 2005 года па 2008 год займала пасаду загадчыка аддзела дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі». З 2008 года намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі», адначасова з 2013 года узначальвае НПЦ «ХімФармСінтэз»[1]. УзнагародыЗа цыкл работ па распрацоўцы арыгінальных тэхналогій і арганізацыі вытворчасці лінейкі проціпухлінных прэпаратаў узнагароджана Ганаровай Граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2003), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2004, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Хіміка-энзіматычная мадыфікацыя кампанентаў нуклеінавых кіслот і біяхімічнае мадэліраванне як навукова-практычная аснова пошуку, стварэння і вытворчасці супрацьвірусных і супрацьпухлінных лекавых сродкаў», лаўрэат Прэміі Савета Міністраў Латвійскай ССР (1989). У 2007 годзе ёй прысуджана персанальная надбаўка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за выдатны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі. У 2022 годзе ганаравана медалём Францыска Скарыны[2]. Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы ў галіне арганічнага сінтэзу і даследаванне біялагічнай актыўнасці аналагаў нуклеазідаў, распрацоўка тэхналогій вытворчасці субстанцый і лекавых сродкаў (цытарабін, лейкладзін, флударабел, азацытыдзін, дэцытабін, пеметрэксед і інш.) дазволілі вырашыць важную навукова-практычную задачу па стварэнні прэпаратаў для лячэння анкагематалагічных захворванняў і арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь новага кірунку ў фармацэўтычнай галіны — вытворчасць сінтэтычных фармсубстанцый і проціпухлінных лекавых сродкаў, якія рэалізуюцца ў Беларусі, Расіі, Украіне, Азербайджане і інш. краінах. Аўтар больш 250 навуковых прац, 6 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы і 12 патэнтаў; больш за 50 артыкулаў апублікавана ў вядучых замежных выданнях. Яе працы неаднаразова дакладваліся на міжнародных канферэнцыях. Бібліяграфія
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia