Алена Паўлаўна Нарыжная
Алена Паўлаўна Нарыжная (у дзявоцтве Бабовіч; нар. 24 мая 1972, Гомель) — беларускі гісторык, культуролаг. Спецыяліст па гісторыі беларускага садова-паркавага мастацтва канца XVI — пачатку XX стагоддзяў. Кандыдат гістарычных навук (1999), дацэнт[1]. БіяграфіяНарадзілася 24 мая 1972 года ў Гомелі[1]. Скончыла ў 1994 годзе гістарычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, у 1997 годзе — аспірантуру БДПУ імя М. Танка. У 1999 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Гісторыя фарміравання і развіцця садова-паркавай культуры Беларусі (канец XVI — пачатак XX стагоддзя)». Працавала ў Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэце спажывецкай кааперацыі: дацэнт кафедры філасофіі і гісторыі, дацэнт кафедры правазнаўства, дацэнт кафедры права і эканамічных тэорый. Навуковая дзейнасцьНапрамкі даследаванняў: гісторыя і тэорыя культуры, культура Беларусі XIV — пачатку XX стагоддзяў, сядзібна-замкавая культура беларусаў. Бібліяграфія
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia