Алена Пятровіч

Алена Пятровіч
Алена Пятровіч на старце продажаў беларускага перакладу кнігі «Гары Потэр і філасофскі камень» 14 снежня 2019 года
Алена Пятровіч на старце продажаў беларускага перакладу кнігі «Гары Потэр і філасофскі камень» 14 снежня 2019 года
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1985
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Уладзімір Лянкевіч
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчыца
Мова твораў беларуская
Прэміі

Але́на Пятро́віч, па нараджэнні Алена Уладзіміраўна Пятровіч, у шлюбе Лянкевіч (нар. 1985, Віцебск) — беларуская перакладчыца.

Біяграфія

Скончыла філалагічны факультэт БДУ ў 2008 годзе і магістратуру пры ім у 2009 годзе. З 2006 года наведвала Беларускі Калегіум і Перакладніцкую майстэрню.

Да 2020 года жыла ў Мінску.

У шлюбе з паэтам Уладзем Лянкевічам[2].

Творчасць

Перакладае з польскай, украінскай, англійскай і чэшскай моў. Пераклады друкаваліся ў часопісах «Паміж», «Дзеяслоў», «ARCHE».

Узнагароды

Лаўрэатка арганізаваных беларускім ПЭН-цэнтрам літаратурных конкурсаў імя Уладзіміра Караткевіча (2005) і Карласа Шэрмана (2009). У апошнім з іх перамагла як перакладчыца казкі «Акадэмія доктара Клякса» (Akademia pana Kleksa) Яна Бжэхвы. Пераможца прэміі імя Карласа Шэрмана 2021 года ў намінацыі «пераклад дзіцячай кнігі» за кнігу Гары Потэр і Таемная зала (англ.: Harry Potter and the Chamber of Secrets) Джаан Роўлінг[3].

Пераклады

Крыніцы

  1. Беларуская мова: карыстальнікі і прыхільнікі // Kommunist BelorussiiБеларускае тэлеграфнае агенцтва, 2015. — вып. 4. — С. 52. — ISSN 0023-3102
  2. Будзьма беларусамі! » Асцярожна, магчымае «Арэхападзенне»(недаступная спасылка). budzma.org. Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2021. Праверана 31 студзеня 2025.
  3. Абвешчаны пераможцы прэміі Шэрмана. penbelarus.org (28 кастрычніка 2021).

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya