Станіслаў Ігнацы Віткевіч
Станіслаў Ігнацій Віткевіч (польск.: Stanisław Ignacy Witkiewicz, псеўданім — Вітка́цый, польск.: Witkacy; 24 лютага 1885, Варшава, Царства Польскае, Расійская імперыя — 18 верасня 1939, Вялікія Азёры, Пінскі павет, Палескае ваяводства, Польшча) — польскі пісьменнік, мастак і філосаф. БіяграфіяСын мастака, пісьменніка, мастацкага крытыка Станіслава Віткевіча (1851—1915). Атрымаў хатнюю адукацыю ў бацькоўскім маёнтку ў Закапанэ, рос у коле артыстаў, мастакоў, пісьменнікаў. З дзяцінства сябраваў з Каралем Шыманоўскім і Браніславам Маліноўскім, суправаджаў апошняга ў яго этнаграфічнай экспедыцыі ў Акіянію (1914). Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне як расійскі падданы, быў у Петраградзе ў час Кастрычніцкай рэвалюцыі. Убачанае ў гэтыя катастрафічныя гады ў вырашальнай ступені вызначыла матэрыял, сюжэтыку, аўтарскую пазіцыю ў творах Віткевіча. У 1925 годзе ўзяў псеўданім Witkacy (Віткацый), жорстка пераглядзеў зробленае ім раней як у славеснасці, так і ў жывапісе. У 1930-я гады творча эксперыментаваў з наркотыкамі, у прыватнасці ўжываў мексіканскі пеётль. Паўтара дзясяткі гадоў, якія апынуліся апошнімі, былі для Віткевіча часам надзвычайнага творчага ўздыму, нават свайго роду выбуху. Разам з Бруна Шульцам і Вітальдам Гамбровічам Віткацый вызначыў пярэдні край мастацка-літаратурных пошукаў у Польшчы міжваеннага дваццацігоддзя. Пасля ўварвання ў Польшчу войскаў Германіі Віткевіч скончыў жыццём самагубствам 18 верасня 1939 года. ТворчасцьМастацкую творчасць Віткацыя цяжка класіфікаваць, але найбольш блізка ён падыходзіць да экспрэсіянізму, нярэдка яго збліжаюць з сюррэалізмам. Шмат у чым яго творчасць блізкая па духу Кафку, хоць без відавочнага песімізму. Можна лічыць Віткевіча папярэднікам тэатра абсурду. Яго творы адрознівала не толькі дзіўнасць і дасканаласць, але і імкненне адлюстраваць новыя рэаліі, новыя падыходы навукі і тэхнікі, іх уздзеянне на вобраз чалавека. Музай Віткацыя лічылася вядомая пісьменніца і грамадская дзяячка Ізабела Стаховіч[10]. Спадчына і ўздзеянне![]() Творы Віткацыя перакладзены на многія еўрапейскія мовы, кнігі пра яго выходзяць у Еўропе і ЗША, яго раманы экранізаваліся. Ён аказаў глыбокі ўплыў на эстэтыку і творчую практыку Тадэвуша Кантара, які не раз ставіў яго драмы. З 1985 года ў Закапанэ існуе Тэатр імя С. І. Віткевіча, які рэалізуе яго канцэпцыю «чыстай формы» (рэжысёр — Анджэй Дзюк). Эсэ пра этыка-эстэтычныя пошукі Віткевіча належыць Феліксу Гватары, яно ўвайшло ў яго кнігу Картаграфіі шызааналізу (1989). Масавая культураСюжэт крымінальнага фільма «Містыфікацыя» 2010 года пабудаваны на тым, быццам бы Віткевіч мог сімуляваць сваю смерць і застацца жывым яшчэ ў 1968 годзе. Беларускія перакладыУ 2023 годзе раман Віткевіча «Ненасытнасць» пераклала Алена Пятровіч[11]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia