Алесь Жамойцін
Алесь Жамо́йцін[1], поўнае імя Аляксандр Пятровіч Жамойцін (7 жніўня 1955, в. Малахоўцы, Баранавіцкі раён) — беларускі паэт. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і рабочага. Скончыў Пружанскую сярэднюю школу-інтэрнат (1972), працаваў слесарам на заводзе «Гомсельмаш». У 1973—1975 гадах служыў у Савецкай Арміі. Працаваў слесарам у Наваполацку, матарыстам цеплахода «Днепра-Буг» у Пінску. У 1976—1977 гадах — лабарант Малахоўскай сярэдняй школы, у 1977—1978 — апілоўшчык у Баранавічах. Скончыў завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1982). У 1978—1985 гадах — настаўнік беларускай мовы і літаратуры Доцішскай васьмігадовай школы Воранаўскага раёна, у 1985—1987 — механік на Прыбалтыйскай чыгунцы (у Вільнюсе). З 1988 года — навуковы супрацоўнік, з 1989 — загадчык літаратурна-мемарыяльнага музея Ф. Багушэвіча ў вёсцы Кушляны Смаргонскага раёна. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1989 года). Дэбютаваў вершамі ў рэспубліканскім друку ў 1981 годзе ў газеце «Літаратура і мастацтва». Аўтар зборніка паэзіі «Азірнуўшыся — не скамянею» (1989), філасофска-публіцыстычных эсэ і артыкулаў пра К. Каліноўскага, Ф. Багушэвіча і інш. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia