Алесь Лагвінец
Але́сь (Аляксандр Іванавіч) Лагвіне́ц (нар. 14 студзеня 1972 года, в. Дворышча, Хойніцкі раён) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, палітолаг, перакладчык, выкладчык. БіяграфіяПаходжанне і сям’яУ 1930-я гады прадзеда, які дагэтуль узначальваў калгас, раскулачылі і выслалі са старэйшымі дзецьмі ў Котлас (Архангельская вобласць, РСФСР). Пры ўцёках адтуль прадзед захварэў і памёр. Дзед памёр у 1943, бабуля — у 1944. Бацька, які нарадзіўся ў 1939 годзе ў сям’і з васьмі дзяцей, працаваў трактарыстам, быў адным з перадавых работнікаў, звенявым па вырошчванні бульбы. Маці працавала ў школьнай сталоўцы. Траюрадны брат Віктар Лагвінец быў бізнесменам, уваходзіў у каманду прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, сябраваў вельмі блізка з кіраўніком спраў прэзідэнта Іванам Ціцянковым. У 1999 годзе яго пасадзілі і канфіскавалі маёмасць. Праседзеўшы 6 месяцаў у турме, ён збег у Маскву. Адукацыя і працаУ 1995 годзе з адзнакай скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Атрымаў дыплом спецыяліста ў галіне міжнародных адносін з веданнем дзвюх замежных моў (французскай і англійскай). У 1999 атрымаў дыплом магістра паліталогіі ў Інстытуце палітычных навук Універсітэта Рабера Шумана ў Страсбуры, Францыя. З 1999 па 2004 гг. — старэйшы выкладчык паліталогіі ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (ЕГУ) на франка-беларускім факультэце палітычных навукаў і еўрапейскіх даследаванняў. У 2005 скончыў Польскую дыпламатычную акадэмію. З жніўня па снежань 2005 года выкладчык-візіцёр у каледжы Саўт-Уэстэрн (Канзас, ЗША). Член Назіральнай рады Цэнтра беларускіх даследаванняў, створаным у 2008 г. пры ім жа. З 2006 па 2011 гг. — старшы выкладчык ЕГУ ў Вільні. З 2006 выкладае ў рамках Беларускага Калегіума курс «Інтэграцыйныя працэсы і інстытуцыі Еўрапейскага саюза». Рэдактар кнігі «Беларусь і беларусы сярод суседзяў: гістарычныя стэрэатыпы і палітычныя канструкты»[1] (разам з Т. Чуліцкай), перакладчык кнігі «Бунт у імя свабоды: забыты беларускі ген?»[2] (сумесна з Веранікай Мазуркевіч). Працаваў перакладчыкам у Еўрапарламенце. Палітычная дзейнасцьКандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Сухараўскай акрузе № 102 у 2004, 2008 і 2016 гадах. Кандыдат у дэпутаты Мінскага гарадскога савета дэпутатаў па Сухараўскай акрузе № 27 у 2007 годзе і па Сухараўскай акрузе № 30 у 2010 годзе. Пасля выбараў 2010 года звярнуўся ў пракуратуру і Мінскую гарадскую выбарчую камісію[3] з патрабаваннем пераліку галасоў і прызнання выбараў несапраўднымі. З лютага 2007 па кастрычнік 2012 — дарадца старшыні Руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча. З 2012 па 16 кастрычніка 2016 — намеснік старшыні Руху. Вылучаўся на пасаду старшыні Руху «За Свабоду» на справаздачна-выбарчай канферэнцыі 16 кастрычніка 2016 г. Пасля пройгрышу на выбарах адмовіўся ад прапановы заняць пасаду першага намесніка старшыні Руху. У 2024 годзе завочна асуджаны ў Беларусі да 10 гадоў пазбаўлення волі па справе «аналітыкаў Святланы Ціханоўскай»[4]. ІншаеЛаўрэат «Прэміі Еўропы» 2007 года нямецкага фонда імя Гайнца Шварцкопфа «Маладая Еўропа»[5]. Лаўрэат прэміі імя Льва Сапегі 2012 года[6]. Валодае беларускай (родная), рускай, англійскай, польскай і французскай мовамі. Хобі: футбол, вандроўкі на веласіпеды. Сям’яЖанаты другім шлюбам, мае сыноў Антося і Уладзіміра. Зноскі
Публікацыі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia