Альберт Аляксандравіч Шульц
Альберт Аляксандравіч Шульц (польск.: Albert Szulc; 1835[1] — 8 верасня 1902[2], маёнтак Альхова, Цітвянская воласць, Ігуменскі павет, Мінская губерня) — інжынер шляхоў зносін на Беларусі за часамі Расійскай імперыі, дзяржаўны служачы, правадзейны стацкі саветнік (1893). БіяграфіяВерагодна, паходзіць з Гродні[3], рыма-каталік. Меў брата Антона, таксама служачага пры Міністэрстве шляхоў зносін, правадзейнага стацкага саветніка з 1893 года[4]. Выпускнік Санкт-Пецярбургскага інстытута шляхоў зносін, на службе пры Міністэрстве шляхоў зносін з 1856 года[4]. На 1869 год старшыня 5-га аддзялення Ведамства праўлення 9-й акругі шляхоў зносін у мястэчку Целяханы, надворны саветнік[5]. З 1871 года член супрацоўнік Рускага геаграфічнага таварыства[6]. Аўтар выдання праекта паляпшэння Агінскай воднай сістэмы ў 1872 годзе[1]. На 1873 год калежскі сакратар Альберт Шульц быў правадзейным членам Мінскага губернскага статыстычнага камітэта[7]. Памёр у маёнтку Альхова Ігуменскага павета[2], пахаваны на могілках ва Узлянах. Сям’яМеў дачку Марыю-Людвіку Альбертаўну Шульц, якая пабралася шлюбам з Аляксандрам-Марцінам Дыякевічам (сынам Мацея Дыякевіча, уласнікам маёнтка Альхова на 1903 год[8])[9]. УзнагародыКавалер ордэна Святога Станіслава 3-й ступені[5]. Бібліяграфія
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia