Мацей Дыякевіч
Мацей Дыякевіч (польск.: Maciej Diakiewicz; 1803 або 1804 — 12 студзеня 1880, маёнтак Альхова, Цітвянская воласць, Ігуменскі павет, Мінская губерня) — вайсковец Расійскай імперыі, дзяржаўны служачы Мінскай губерні. БіяграфіяСын Казіміра (жыў у Копыскім павеце, памёр каля 1819 года). Рыма-каталік, шляхецкі герб невядомы[1]. Выпускнік 1-га Кадэцкага корпуса, служыў у Літоўскім піянерным батальёне ў складзе Літоўскага асобнага корпуса. Удзельнік падаўлення паўстання 1830—1831 гадоў у Каралеўстве (Царстве) Польскім. Пайшоў у адстаўку 31 студзеня 1842 года з чынам падпалкоўніка[1]. У 1842—1848 гадах радца гаспадарчага аддзела, у 1848—1861 гадах радца кантрольнага аддзялення Мінскай палаты дзяржаўных маёмасцей[1]. Напісанне ў расійскіх дакументах: Матвѣй Казимировичъ Діякевичъ[2]. Другі шлюбам муж Браніславы з Шышкаў, праз вена атрымаў маёнтак Альхова Ігуменскага павета[3]. Меў тытул стацкага саветніка. На 1876 год меў у Альхове 533 дзесяціны зямлі[4]. У маёнтку Дыякевіча памёр вядомы архівіст Міхал Богуш-Шышка (1811—1877), брат Браніславы Дыякевічавай з Шышкаў. Памёр у Альхове, пахаваны на могілках ва Узлянах. Сям’яМеў дзяцей: Філіпіна-Юлія (1845; жонка Аляксандра Копця), Ян-Кадыд (1847), Аляксандр-Марцін (1855; паручнік артылерыі ў 1883 г., штабс-капітан у 1885 г.[5], пайшоў у адстаўку ў 1907 г. з чынам палкоўніка; жонка — Марыя-Людвіка Шульц, дачка Альберта Шульца). УзнагародыКавалер ордэнаў Святой Ганны 4-й (1831) і 3-й ступені (1861), Святога Станіслава 2-й ступені (1857), Святога Уладзіміра 4-й ступені (1860), польскага знака пашаны за вайсковую годнасць 4-й ступені (1831). Узнагароджаны цёмна-бронзавым медалём на Андрэейскай стужцы ў памяць пра вайну 1853—1856 гадоў, знакам пашаны за 30 гадоў службы (1856)[1]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia