Альберт Віктар Ёзэфавіч Вейнік
Альберт-Віктар Ёзэфавіч Вейнік (3 кастрычніка 1919, Ташкент — 24 лістапада 1996, Мінск) — член-карэспандэнт Акадэміі навук Беларускай ССР, доктар тэхнічных навук, прафесар[2]. Вядомы ў Беларусі і за мяжой як адзін з заснавальнікаў тэорыі цеплафізікі ліцейных працэсаў, а таксама аўтар кнігі «Тэрмадынаміка рэальных працэсаў», якія зазналі крытыку навуковай супольнасцю. БіяграфіяВіктар-Альберт Вейнік (менавіта так запісана ў пасведчанні аб нараджэнні) нарадзіўся ў Ташкенце. 7 кастрычніка 1919 года быў ахрышчаны бацькамі па каталіцкаму абраду. Бацька — Вейнік Ёзэф Антонавіч (1892—1980), па нацыянальнасці славенец, былы ваеннапалонны першай сусветнай вайны, быў механікам, матагоншчык, артыстам Маскоўскага цыркавога аб’яднання. Маці — Вейнік (народжаная Стыўрына) Генуефа Вінцэнцьеўна (1901—1985), латышка (Латвія, Даўгаўпілс), у дзіцячым узросце перавезена з Латвіі ў Сярэднюю Азію па сталыпінскаму перасяленню 1908—1909 гадоў. У 1944 годзе скончыў Маскоўскі авіяцыйны тэхналагічны інстытут (МАТІ)[2], атрымаўшы кваліфікацыю інжынера-тэхнолага па авіяматорабудаўніцтву і абараніўшы дыплом на тэму «Выпрабаванне аднацыліндровай эксперыментальнай устаноўкі для даследавання пытання аб астуджэнні выхлапных клапанаў авіярухавікоў». У 1947 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Нагрэў і астуджэнне цвёрдых тэл», у 1950—1954 гадах — дацэнт МАТІ па кафедры «Авіяцыйныя рухавікі і цеплатэхніка», у 1954—1957 гадах — прафесар кафедры фізікі Маскоўскага тэхналагічнага інстытута харчовай прамысловасці (МТІХП). У 1953 годзе стаў доктарам тэхнічных навук, тэма дысертацыі — «Цеплавыя асновы тэорыі ліцця». У 1956 годзе быў абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук Беларускай ССР па аддзяленні фізіка-матэматычных і тэхнічных навук. Пасля пераезду ў Мінск у 1957—1969 гадах — загадчык кафедры тэарэтычных асноў цеплатэхнікі Беларускага політэхнічнага інстытута. Паралельна ў 1956—1963 гадах — загадчык лабараторыі «Цеплафізіка і атамная энергетыка» Інстытута энергетыкі АН БССР, з 1958 года — загадчык лабараторыі «Прамысловая цеплафізіка» у тым жа інстытуце[2], у 1963—1990 гадах — загадчык лабараторыі «Фізіка кантактных з’яў» Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР[2]. У 1990 годзе вярнуўся ў Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава НАН Беларусі загадчыкам лабараторыі «Цеплафізіка», але на грамадскіх пачатках, дзе прапрацаваў да канца свайго жыцця. Сям’я15 верасня 1944 года А. Ё. Вейнік ажаніўся з Арловай Таццянай Мікалаеўнай, развёўся з ёй 23 лістапада 1950 года. 27 ліпеня 1945 года нарадзіўся сын Віктар. У 1958 годзе А. Ё. Вейнік ажаніўся з Сыцінай Верай Уладзіміраўнай. 27 ліпеня 1959 нарадзіўся сын Віталь. 1 кастрычніка 1961 года нарадзіўся сын Аляксандр, пры родах ў Маскве жонка памерла. Пераход у праваслаўеУ 1992 годзе А. Ё. Вейнік прыняў праваслаўе (атрымаў імя Віктар) і, як гаворыцца ў біяграфіі ў яго на сайце, «цалкам аддаўся вывучэнню асаблівасцяў узаемадзеяння матэрыяльнага і духоўнага светаў. Усе апошнія гады свайго жыцця вучоны працаваў над кнігай пра „тонкія міры“ і іх кіраванні біяарганізмамі (біясферай Зямлі), асабліва аб кіраванні духоўным светам кожнага чалавека, гэта значыць мэтанакіраваным фарміраваннем духоўнага складніка Сусвету.» Смерць і пахаванне24 лістапада 1996 года а шостай гадзіне раніцы на Кастрычніцкай плошчы горада Мінска (каля скрыжавання праспекта Ф. Скарыны з вуліцай Энгельса) Вейнік быў збіты легкавым аўтамабілем, другі легкавый аўтамабіль давяршыў трагедыю. Гэты дзень быў днём тэзаімянінаў А. Ё. Вейніка, ён спяшаўся да ранняй літургіі ў Сабор святых апосталаў Пятра і Паўла. 27 лістапада ў саборы святых апосталаў Пятра і Паўла горада Мінска адбылося адпяванне. Ён быў пахаваны на могілках за Крупіцай. Крытыка19 лютага 1969 года у «Літаратурнай газеце» апублікаваны артыкул доктара фізіка-матэматычных навук з Інстытута хімічнай фізікі імя М. М. Сямёнава АН СССР А. С. Кампанейца пад назвай «Аберагаючы, а не адхіляючыся!» з рэзкай крытыкай міністэрства вышэйшай адукацыі БССР. У артыкуле пра тэорыю А. Ё. Вейніка сказана як пра «хімеры невуцтва», «каламутныя плыні ахінеі». У красавіку 1969 года ў часопісе «Поспехі фізічных навук» апублікаваны артыкул Л. П. Пітаеўскага і І. М. Халатнікава «Першы малаток» пра А. Ё. Вейніка, прысвечаны яго падручніку «Тэрмадынаміка» (3 выданне), дзе гаварылася: «Самае дзіўнае ў тым, што гэтае сярэднявечнае схаластычнае трызненне было выдадзена накладам 15000 асобнікаў і рэкамендавана Міністэрствам вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР у якасці навучальнага дапаможніка для студэнтаў універсітэтаў, тэхнічных і педагагічных ВНУ»[3] Філосаф навукі В. С. Сцёпін адзначаў:
Бібліяграфія, працыПрацы А. Ё. Вейніка (устаноўлена на 29.09.2005):
Кароткі і папулярны выклад агульнай тэорыі А. Ё. Вейника (інакш «тэрмадынамікі рэальных працэсаў»):
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia