Альберт Кацярынавіч Кавас
Альберт Кацярынавіч Кавас (12 снежня 1800, Санкт-Пецярбург — 22 мая 1863, Пецяргоф) — італьянскі і расійскі архітэктар, будаўнік тэатраў, акадэмік архітэктуры (1846). Альберта (Альберт) Кавас нарадзіўся ў Пецярбургу, скончыў матэматычнае аддзяленне універсітэта ў Падуі. Вярнуўшыся ў Расію ў 1829 годзе, быў накіраваны ў дапамогу К. І. Росі. 12 ліпеня 1830 года А. К. Кавас стаў архітэктарам Пажаскага корпуса; у 1832 годзе заняў пасады архітэктара Таварыства высакародных дзяўчын і Екацярынінскага вучылішча; у 1834 — архітэктара Паштовага ведамства, у 1838 — архітэктара Дэпартамента дзяржаўнай маёмасці. Акрамя таго, выконваў прыватныя заказы, напрыклад, аздабляў фасад дома Пашкова. Самай вядомай яго працай у Пецярбургу стаў Марыінскі тэатр, пабудаваны ў 1860 годзе. У 1853—1856 гадах Кавас кіраваў аднаўленнем маскоўскага Вялікага тэатра. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia