Альбярцін (сядзіба)
Сядзіба «Альбярцін», Палацава-паркавы ансамбль Пуслоўскіх — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры позняга класіцызму. Размешчана на беразе р. Іса, цяпер у межах г. Слоніма. ГісторыяСтворана ў першай палове XIX ст. як рэзідэнцыя слонімскага павятовага маршалка Войцеха Пуслоўскага — уладальніка прадпрыемстваў па вытворчасці сукна, дываноў і паперы. У 2019 годзе пракуратура Гродзенскай вобласці выявіла, што сядзіба мае патрэбу ў тэрміновай рэканструкцыі і рамонце[1]. Архітэктура![]() У комплекс уваходзілі сядзібны дом з флігелем, службовыя пабудовы, гаспадарчыя будынкі (захавалася стайня), фабрыка. Сядзібны дом абмяжоўваў парк пейзажнага тыпу планіроўкі, які на берагах запруджанай р. Іса пераходзіў у шырокі лесапарк. Сядзібны домСядзібны дом — двухпавярховы, мураваны, асіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. Галоўны фасад вылучаны цэнтральным чатырохкалонным порцікам. У афармленні галоўнага ўвахода выкарыстаны скульптуры львоў. Унутраная планіроўка калідорная. У апрацоўцы інтэр'ера атрымалі развіццё тэмы вонкавай архітэктуры — пілоны, кесоны, стылізаваныя капітэлі. ФлігельФлігель — двухпавярховы прамавугольны ў плане мураваны будынак эклектычнай архітэктуры. СтайняСтайня — мураваны неатынкаваны Т-падобны ў плане будынак, у дэкоры якога выкарыстана арнаментальная муроўка. Кампазіцыя двух'ярусная: першы ярус вылучаны паўцыркульнымі аконнымі праёмамі, другі — круглымі люкарнамі. У цэнтры галоўнага фасада шырокі партал з ліштвай у выглядзе падковы і з ляпной маскай галавы каня. Партал фланкіраваны рызалітамі. У архітэктуры будовы выкарыстаны элементы стылю «мадэрн». ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia