Альбіна Аляксандраўна Семянчук
Альбіна Аляксандраўна Семянчу́к (нар. 25 студзеня 1963, пасёлак Савецкі, Марыйская АССР) — беларускі гісторык. Спецыяліст па летапісанню і гістарычнай памяці народаў Вялікана Княства Літоўскага ў XV—XVII стагоддзях. Кандыдат гістарычных навук (1997), дацэнт (1998)[1]. БіяграфіяСкончыла ў 1988 годзе гістарычны факультэт ГрДУ імя Я. Купалы, у 1996 годзе — аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі[1]. У 1997 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Польскія хронікі другой паловы XVI ст. як крыніцы па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага»[1]. У 1996—2022 гадах працавала ў ГрДУ імя Я. Купалы: выкладчыца, дацэнт кафедры беларускай культуры, дацэнт кафедры турызму і культурнай спадчыны[1]. У сакавіку 2022 года звольнена з Гродзенскага ўніверсітэта[2]. Стажыравалася ў навуковых і навучальных установах Познані (1996), Варшавы (1994, 1998), Кракава (2005, 2006—2007)[1]. Навукова-даследчыцкая дзейнасцьНапрамкі даследаванняў: наратыўныя крыніцы XV—XVII стагоддзяў, польскія хронікі, беларуска-літоўскія летапісы, гістарычная думка ў Вялікім Княстве Літоўскім, беларуская культура[1]. Бібліяграфія
КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia