Марыйская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
Марыйская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (руск.: Марийская Автономная Советская Социалистическая Республика, лугавамар. Марий Автоном Совет Социализм Республик) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка РСФСР у 1936—1993 гадах. Сталіца — горад Яшкар-Ала. ГісторыяМарыйская АССР была ўтворана 5 снежня 1936 года паводле канстытуцыі СССР 1936 года ў выніку пераўтварэння Марыйскай аўтаномнай вобласці, створанай 4 лістапада 1920 года як аўтаномнага тэрытарыяльнага ўтварэння для горных і лугавых марыйцаў. 22 кастрычніка 1990 года паводле рашэння Вярхоўнага Савета Марыйскай АССР была ператворана ў Марыйскую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку (МССР). 24 мая 1991 года З’езд народных дэпутатаў РСФСР зацвердзіў гэтае рашэнне, для чаго ўнёс папраўкі ў Канстытуцыю РСФСР 1978 года[1]. 9 снежня 1992 года З’езд народных дэпутатаў Расійскай Федэрацыі перайменаваў Марыйскую ССР у Рэспубліку Марый Эл, для чаго ўнёс папраўку ў артыкул 71 Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі — Расіі[2]. Гэтая папраўка набыла моц з моманту апублікавання ў «Расійскай газеце» 12 студзеня 1993 года[3]. Адміністрацыйны падзелУ склад Марыйскай АССР уваходзілі 14 раёнаў. На тэрыторыі Марыйскай АССР меліся 3 гарады (Яшкар-Ала, Волжск, Казьмадзям’янск) і 14 пасёлкаў гарадскога тыпу[4]. Нацыянальны складПаводле перапісу 1970 года:
Гл. таксамаЗаўвагіКрыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia