У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Сцяпанава.
Альбіна Мікалаеўна Сцяпа́нава (руск.: Альбина Николаевна Степанова; 21 ліпеня 1929 — 20 кастрычніка 2017[4][5]) — беларускі мовазнавец, доктар філалагічных навук (1979), прафесар (1981). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1998).
Біяграфія
Нарадзілася ў горадзе Паўлава (Ніжагародская вобласць Расіі). Выкладала ў школе і ў Арэнбургскім педагагічным інстытуце. Вучылася ў аспірантуры Маскоўскага педагагічнага інстытута замежных моў і абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Функционально-семантическая категория переходности в современном французском языке».
З 1965 года А. М. Сцяпанава працавала ў Мінскім дзяржаўным інстытуце замежных моў (з 1993 года Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт) — прафесар, у 1968—1994 гадах загадчык кафедры граматыкі французскай мовы.
Навуковая дзейнасць
Аўтар навуковых прац па лексікалогіі, граматыцы і гісторыі французскай мовы. Даследавала праблемы семантыкі, тэорыі рэферэнцыі, семантычнага і прагматычнага сінтаксісу, тэорыі часу і часавай прасторы таго, хто гаворыць. Заснавальніца Мінскай школы функцыянальнай раманістыкі[4]. Пад кіраўніцтвам А. М. Сцяпанавай абаронены больш за 40 кандыдацкіх дысертацый[4].
Сярод апублікаванага:
- О статистическом методе в лингвистике (по работам П. Гиро) / А. Н. Степанова. — Иностранные языки в высшей школе. — М., 1962. — С. 143—150.;
- К проблеме грамматической формы и грамматической категории : (На материале фр. яз.) / М-во высш. и сред. спец. образования БССР. Мин. гос. пед. ин-т иностр. яз. — Минск : Б. и., 1972. — 93 с. ; 20 см;
- К проблеме формирования грамматических и лексических единиц в современном французском языке: (На материале раздельнооформленных структур) : Автореферат дис. на соискание ученой степени доктора филологических наук. (10.02.05) / Моск. пед. ин-т иностр. языков им. Мориса Тореза. — Москва: [б. и.], 1976. — 38 с.;
- Романское и германское языкознание Вып. 15 : республиканский межведомственный сборник / Минский гос. пед. ин-т иностр. яз. ; [гл. ред. А. Н. Степанова] — Мн.: Вышэйшая школа, 1985. — 128, [1] с.
- Учебно-методическое пособие по теоретической грамматике Для студентов 3-го и 4-го курсов фак. фр. яз. / А. Н. Степанова, Г. А. Лаптухова; Мин. гос. пед. ин-т иностр. яз. — Мн.: Мин. ГПИИЯ, 1987;
- Очерки-размышления и цитации о прагмасинтаксисе французского языка: имя и его детерминативы / А. Н. Степанова; рец.: В. А. Павловский [и др.] ; Минский гос. лингвист. ун-т. — Минск : МГЛУ, 2000. — 279 с.;
- Вторичная номинация в современном французском языке / А. Н. Степанова, А. А. Кирюшкина ; Минский гос. лингвист. ун-т. — Минск : МГЛУ, 2006. — 36 с.
- Темпоральная организация художественного текста : на материале фр. яз. / А. Н. Степанова, Е. В. Воронова ; Минский гос. лингвист. ун-т. — Минск : МГЛУ, 2007. — 53 с.
- Семантико-синтаксическая организация текстов разных типов : для студ., магистрантов и аспирантов, изучающих лексику, грамматику и теорию фр. языка / А. Н. Степанова, И. И. Бартенева. — Мн.: Витпостер, 2014. — 88 с. : ил. ; 20х14 см. — ISBN 978-985-90319-6-0.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі