Альбін Экдаль
Альбін Экдаль (шведск.: Albin Ekdal; нар. 28 ліпеня 1989, Стакгольм, Швецыя) — шведскі футбаліст, паўабаронца клуба «Юргордэн» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Швецыі. Клубная кар’ераПрафесійную кар’еру Альбін Экдаль пачаў у 2007 годзе ў складзе стакгольмскай «Бромапойкарны». 23 мая 2008 года заключыў 4-гадовы дагавор з турынскім «Ювентусам». Дэбют у Серыі A адбыўся 18 кастрычніка 2008 года ў матчы супраць «Напалі», у якім ён выйшаў на поле на 75-й хвіліне, замяніўшы Крысціяна Поўльсена. 15 ліпеня 2009 года «Сіена» ўзяла Экдаля ў арэнду на сезон. Альбін згуляў у 27 матчах за клуб і забіў 1 гол, аднак клуб тым не менш вылецеў з Серыі A. 28 чэрвеня 2010 года «Ювентус» прадаў 50 % сваіх правоў на Экдаля «Балонні» з умовай, што кожны год абодва клубы будуць узгадняць умовы ягонага выступу ў наступным сезоне. 21 жніўня 2011 года абодва ўладальнікі прадалі Экдаля клубу Серыі А «Кальяры». У ліпені 2015 года за 4,5 млн еўра перайшоў у нямецкі «Гамбург». У жніўні 2018 года, пасля таго як «Гамбург» страціў месца ў Бундэслізе, далучыўся да «Сампдорыі». У ліпені 2022 года падпісаў двухгадовы кантракт са «Спецыяй». У снежні 2023 года перайшоў у «Юргордэн». Міжнародная кар’ераЭкдаль дэбютаваў за нацыянальную зборную Швецыі 10 жніўня 2011 года ў таварыскім матчы са зборнай Украіны. Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia