Крысціян Поўльсен
Крысціян Б'ёрнсхёй Поўльсен (дацк.: Christian Bjørnshøj Poulsen; нар. 28 лютага 1980, Аснес, Данія) — дацкі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Даніі. Кар’ераРаннія гадыСваю футбольную кар’еру распачаў у сваім родным горадзе Аснес, з якога транзітам праз футбольны клуб «Хольбек» патрапіў у склад «Капенгагена». Амаль адразу Крысціян узяў на сябе лідарскую ролю ў клубе, пасля таго як сваю кар’еру ў клубе скончыў нарвежскі паўабаронца Столе Сольбакен. «Шальке 04»Пасля чэмпіянату свету 2002 Поўльсен перашоў у склад нямецкага клуба «Шальке 04». Сума трансферу склала 7 млн еўра, што было рэкордам продажу для дацкага клуба. Крысціян без цяжкасцей прыжыўся ў клубе, што не ў малай ступені было звязана з тым, што яго напарнік па зборнай Эбэ Сан таксама гуляў за нямецкі клуб. «Севілья»У 2006 годзе Крысціян пераехаў у Іспанію, каб гуляць за клуб з поўдня гэтай краіны «Севілью». Дэбютаваў за клуб у матчы за Суперкубак Еўропы, дзе севільскія футбалісты былі мацней за ігракоў «Барселоны». «Ювентус»Капітан зборнай Даніі ўлетку 2008 года быў набыты «Ювентусам» за 9,75 млн еўра. У адсутнасць траўмаванага Крысціяна Дзанеці, Поўльсен стаў асноўным цэнтральным паўабаронцам клуба. «Ліверпул»12 жніўня 2010 года было абвешчана аб пераходзе Крысціяна ў «Ліверпул». Сума трансферу склала 4,5 мільёны еўра. «Эвіян»31 жніўня 2011 года дэбютант французскай Лігі 1 клуб «Эвіян» абвясціў, што заключыў з дацкім паўабаронцам кантракт[3]. «Аякс»22 жніўня 2012 года амстэрдамскі «Аякс» абвясціў аб дамоўленасці па пераходзе Поўльсена ў склад чырвона-белых. На наступны дзень Крысціян падпісаў з клубам двухгадовы кантракт, які разлічаны на два сезоны. «Капенгаген»У сезоне 2014/15 зноў выступаў за «Капенгаген», з якім выйграў Кубак Даніі. З лета 2015 года знаходзіўся без клуба. У снежні 2016 года афіцыйна абвясціў аб завяршэнні кар’еры[4]. Міжнародная кар’ераЗа зборную Даніі правёў 92 матчы, забіў 6 мячоў. У жніўні 2012 года Крысціян абвясціў аб рашэнні спыніць выступы за зборную[5]. ДасягненніКлубныя«Капенгаген»
«Шальке 04»
«Севілья»
«Аякс»
Асабістыя
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia