Альжбета Шыдлавецкая
Альжбета Радзівіл (у дзявоцтве Шыдлавецкая, польск.: Elżbieta Szydłowiecka; 1533, Шыдловец, Польшча — 20 чэрвеня 1562, Вільня, Вялікае Княства Літоўскае) — прадстаўніца арыстакратыі Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага, пабожная кальвіністка. БіяграфіяПаходзіла са шляхецкага роду Шыдлавецкіх герба «Адрованж», дачка Крыштафа, канцлера вялікага кароннага, і Сафіі з Таргавіска. Мела братоў Мікалая, Людвіка і Жыгімонта, а таксама сясцёр Сафію, Крысціну і Марыю. Вызнавала кальвінізм. Згодна з дамовай паміж сваякамі, складзенай у 1536 годзе, атрымала дзве траціны родавага маёнтку Шыдловец, рэшта адыйшла да сястры Крысціны. У 1547 годзе, каб пазбегнуць падзелу маёнтку і яго пераходу ў чужыя рукі, выкупіла частку сястры. 12 лютага 1548 года у Сандаміры выйшла замуж за Мікалая Радзівіла Чорнага, на вяселлі прысутнічаў будучы кароль Жыгімонт II Аўгуст. Пасля шлюбу маёнтак Шыдловец у якасці шлюбнага пасагу адыйшоў да Радзівілаў. У шлюбе мела сыноў Альбрэхта, Мікалая Крыштафа, Станіслава і Юрыя, а таксама дачок Ганну Магдалену, Крыстыну, Соф'ю Агнешку і Альжбету. Продкі
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia