Станіслаў Радзівіл (1559—1599)
Станіслаў Радзівіл (12 мая 1559, Лукішкі каля Вільні — 19 сакавіка 1599, Пасау) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак вялікі літоўскі (1592—1595), староста жамойцкі (з 1595). Апрача вялізных абшараў на Валыні (цэнтр — Алыка), валодаў Нягневічамі ў Новагародскім павеце, Налібакамі ў Менскім павеце і Дунілавічамі ў Ашмянскім павеце. У 1586 ўдзельнічаў у заснаванні 3 радзівілаўскіх ардынацыяў, I ардынат на Алыцы. Біяграфія![]() З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў, сын Мікалая Чорнага, канцлера вялікага літоўскага, і Альжбеты з Шыдлавецкіх. Меў братоў Альбрэхта, Мікалая Крыштафа і Юрыя, а таксама сясцёр Ганну Магдалену, Крысціну, Соф’ю Агнешку і Альжбету. Навучаўся ў Нясвіжы пад кіраўніцтвам кальвінісцкіх педагогаў, Лейпцыгу, падарожнічаў у Італію, Іспанію, Партугалію, Францыю. Ведаў 12 моў. У 1574 перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва. У 1580—1581 на чале ўласнага аддзелу ўдзельнічаў у Інфлянцкай вайне (1558—1582). Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў. Аўтар рэлігійных твораў, перакладаў. Фундаваў касцёлы ў Налібаках, Дунілавічах. У шлюбе з Марынай з Мышкаў меў дачок Альжбету і Крысціну, а таксама сыноў Станіслава, Юрыя, Мікалая Крыштафа і Альбрэхта Станіслава[1]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia