Альжбета з Радзівілаў
Альжбета (Лізавета) Тэнчынская (1585—1618) — прадстаўніца магнацкага і княжацкага роду Радзівілаў. Біяграфія![]() З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў герба «Трубы», дачка Мікалая Крыштафа «Сіроткі», ваяводы віленскага, і Альжбеты Яўхіміі з Вішнявецкіх. Мела братоў Жыгімонта Караля, Альбрэхта Уладзіслава, Яна Ежы і Аляксандра Людвіка. Першы муж з 1603 года — ваявода люблінскі Габрыэль Тэнчынскі (1572—1617). Мелі дачку Соф’ю. Другім мужам гравюра з партрэтнай галерэі Радзівілаў называе ваяводу віцебскага Крыштафа Кішку, але гэты факт, хоць і шырока растыражаваны ў літаратуры, не знаходзіць пацверджання ні ў біяграфіі Крыштафа Кішкі, ні ў логіцы падзей. Габрыэль Тэнчынскі памёр у 1617 годзе, праз год памерла і сама Альжбета. Малаверагодна, што яна магла ажаніцца хоць з кім у такім хуткім часе. Да таго ж Рэгіна Галоўчынская, першая жонка Крыштафа Кішкі, памерла толькі ў 1640 годзе. Гэта гістарыяграфічная недарэчнасць прывяла да таго, што вядомы партрэт Альжбеты скрозь называецца партрэтам Альжбеты Кішкі. У мастацтвеЗахаваўся партрэт з серыі «партрэтаў у лаўровым вянку» невядомага мастака[5]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia