Альпійская балада
«Альпійская балада» — аповесць Васіля Быкава, была апублікавана ў 1964 годзе ў часопісе «Маладосць» № 1, у кніжным выданні — у тым жа годзе[1]. Твор пра тры дні жыцця ўцекачоў з палону беларуса Івана і італьянкі Джуліі. Гэта гісторыя пра тры кароткія дні, якія падарылі былым вязням канцлагера бязмежнае каханне і надзею на выратаванне. СюжэтПад час Другой сусветнай вайны з фашысцкага канцлагера ў Альпах уцякаюць савецкі салдат Іван і італьянская дзяўчына Джулія. Яны выпадкова сустракаюцца. Спачатку Іван беспаспяхова спрабуе пазбавіцца ад яе. Пасля ў іх нараджаюцца пачуцці. Ім трэба будзе перажыць самыя неверагодныя прыгоды ў сваім жыцці. Галодныя, змучаныя, напалоханыя і разгубленыя, яны будуць блукаць у самых прыгожых гарах Еўропы, з цяжкасцю ўсведамляючы, што горы яшчэ могуць быць прыгожымі, а мужчына і жанчына здольныя думаць не толькі пра вайну і небяспеку. Падставы напісанняЯк згадваў сам Быкаў, сюжэт да твора ён спаткаў падчас вайны ў аўстрыйскім гарадку:
Экранізацыя і пастаноўкіАповесць шмат перакладалася на замежныя мовы, часта выдавалася не толькі ў Беларусі, але і ў іншых савецкіх рэспубліках. На аснове аповесці створаны кінафільм, некалькі тэатральных спектакляў, інсцэніроўка для радыё, балет, пастаўлены ў Мінску і Чалябінску, опера, пастаўленая ў Харкаве, сімфонія. У 1964 годзе была запісана радыёпастаноўка твору[2]. У 1967 годзе быў зняты фільм. У 1967 годзе быў пастаўлены аднаактовы балет Яўгена Глебава Беларускім дзяржаўным тэатрам оперы і балета[3][4] пад кіраўніцтвам дырыжора Газіза Дугашава. Цікавыя факты
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia