Альфа (спецпадраздзяленне КДБ)
Група «А» пры Камітэце дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь — спецыяльнае антытэрарыстычнае падраздзяленне Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Створана ў 1990 годзе як 11-я група КДБ СССР са штаб-кватэрай у Мінску. Падраздзяленне разам з камандзірам знаходзіцца пад санкцыямі ЕС, ЗША і шэрагу іншых краін. ФункцыіПадраздзяленне лічаць элітай беларускага спецназа, яно займаецца бяспекай краіны і вырашае складаныя задачы на высокім прафесійным узроўні[крыніца?]. Асноўныя задачы Упраўлення групы «А»: ажыццяўленне спецыяльных сілавых аперацый па прадухіленні тэрарыстычных актаў, пошуку, абясшкоджванні або ліквідацыі тэрарыстаў, вызваленне закладнікаў, спыненне экстрэмісцкіх акцый, асабліва небяспечных злачынных праяў, незаконны вываз каштоўных металаў, матэрыяльных і гістарычных каштоўнасцяў за межы краіны і іншага. Гісторыя11-я група «А» 7-га Упраўлення КДБ СССР заснавана 3 сакавіка 1990 года з дыслакацыяй у Мінску і зонай дзеяння ў БССР і краінах Прыбалтыкі[1]. З кастрычніка 1991 па студзень 1992 года група знаходзілася ў распараджэнні Галоўнага ўпраўлення аховы пры апараце Прэзідэнта СССР. Потым увайшла ў структуру Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Байцы групы выконвалі спецыяльныя аператыўныя заданні, а ў 1992—1994 гадах прыцягваліся для забеспячэння фізічнай абароны і бяспекі кіраўніцтва краіны і членаў замежных дэлегацый. У ноч з 11 на 12 красавіка 1995 года прымалі ўдзел у збіцці і выдварэнні дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XII-га склікання, якія галадавалі ў знак нязгоды з рэфэрэндумам, ініцыяваным Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам.[2] У кастрычніку 1999 года паміж КДБ Рэспублікі Беларусь і ФСБ Расійскай Федэрацыі былі падпісаныя пратаколы пра супрацоўніцтва паміж групай «Альфа» і Цэнтрам спецыяльнага прызначэння ФСБ[3]. Міжнародныя санкцыі6 лістапада 2020 года камандзіра «Альфы» Сяргея Зубкова дадалі ў Чорны спіс Еўрасаюза[4][5]. 24 лістапада 2020 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[6], а 11 снежня — і Швейцарыя[7]. Акрамя таго, 6 лістапада Зубкоў трапіў пад санкцыі Канады[8]. 23 снежня 2020 года спецпадраздзяленне «Альфа» было ўключана ў санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША як дапаможнае рэжыму Лукашэнкі[9][10]. 21 чэрвеня 2021 года ў гэты ж спіс быў унесены і Зубкоў[11]. З 2022 года «Альфа» таксама знаходзіцца пад санкцыямі ЕС, Швейцарыі і Японіі[12]. Камандзіры
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia