Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу
Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу (англ.: Alliance of Liberals and Democrats for Europe, ALDE) — транснацыянальны альянс двух еўрапейскіх ліберальных партый, Еўрапейскай партыі ліберальных дэмакратаў і рэфарматараў і Еўрапейскай дэмакратычнай партыі. ГісторыяГрупа лібералаў і саюзнікаў заснавана 23 чэрвеня 1953 года як палітычная фракцыя ў Усеагульнай Асамблеі Еўрапейскага аб’яднання вугля і сталі (папярэднік сучаснага еўрапейскага парламента). Як Асамблея ператварылася ў парламент, французскія галісты аддзяліліся ад групы 21 студзеня 1965 года. У 1976 годзе група становіцца Ліберальнай і дэмакратычнай фракцыяй, 13 снежня 1985 года — Групай лібералаў, дэмакратаў і рэфармістаў, а 19 ліпеня 1994 — групай Еўрапейскіх ліберальных дэмакратаў і рэфарматараў (ЕЛДР). 20 ліпеня 2004 года пашыраецца і становіцца Групай Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу. СкладДэпутаты Еўрапарламента, якія складаюць групу: Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia