Свабодная дэмакратычная партыя (Германія)
Свабодная дэмакратычная партыя (СвДП) (ням.: Freie Demokratische Partei (FDP)) — ліберальная партыя ў Германіі. Старшыня партыі — Крысціян Лінднер (з 2013). СвДП уваходзіла ў федэратыўны ўрад з 1949 па 1956, з 1961 па 1966, з 1969 па 1998 год, а таксама ўваходзіць у правячую кааліцыю з 2009 года па сённяшні дзень (кожны раз як малодшы партнёр адной з двух буйных нямецкіх партый). Такім чынам, яна прадстаўлена ў нямецкім ўрадзе даўжэй, чым любая іншая партыя. Зараз прадстаўнікі ФДП таксама ўваходзяць у склад трох зямельных урадаў. У Еўрапейскім парламенце СвДП уваходзіць у фракцыю Альянс лібералаў і дэмакратаў для Еўропы. Два разы прадстаўнікі СвДП станавіліся прэзідэнтамі ФРГ: Тэадор Хойс і Вальтэр Шэель. Выбары ў Бундэстаг 2013 годаПадчас выбараў у Бундэстаг 2013 года СвДП упершыню не набрала 5% і не атрымала ніводнага месца ў нямецкім парламенце[4]. Выбары ў Бундэстаг 2017 годаПадчас выбараў у Бундэстаг 2017 года партыя набрала 10,7% галасоў, што дазволіла вярнуцца ў Бундэстаг Германіі. Агулам СвДП змагла накіраваць у нямецкі заканадаўчы орган 80 чалавек[5]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia