Гі Верхофстат
Гі Верхофстат (11 красавіка 1953, Дэндэрмондэ, Фландрыя, Бельгія) — бельгійскі палітычны дзеяч, прэм'ер-міністр Бельгіі з 12 ліпеня 1999 па 20 сакавіка 2008. БіяграфіяПачаў палітычную дзейнасць у ранняй маладосці. У 1972 годзе ўзначаліў Фламандскі ліберальны студэнцкі саюз. У 1982 годзе стаў кіраўніком Фламандскай ліберальнай партыі (PVV). У 1985 годзе стаў намеснікам прэм’ер-міністра і міністрам па бюджэту, навуковай палітыкі і планавання ў 6-м ўрадзе Вільфрыда Мартэнс. У гэты перыяд за свой малады ўзрост і эканамічныя погляды атрымаў мянушку «Бэбі Тэтчэр». У 1991 годзе ўпершыню атрымаў магчымасць сфарміраваць урад, але пацярпеў няўдачу, пасля чаго часова сышоў з палітычнай сцэны. У 1997 годзе ўзначаліў партыю Фламандскія лібералы і дэмакраты (VLD) змяніўшы погляды на больш цэнтрысцкія У 1999 годзе, выйграўшы выбары ў Фландрыі і, увайшоўшы ў кааліцыю з фламандскімі і валонскімі сацыялістамі і зялёнымі, стаў кіраўніком урада. Пасля парламенцкіх выбараў 2003 года сфармаваў новы ўрад, без удзелу зялёных. Другі прэм’ерскі тэрмін характарызуецца частымі крызісамі. Парламенцкія выбары 2007 года сталі сур’ёзным выпрабаваннем для Верхофстадта і ўсёй сістэмы дзяржаўнай улады Бельгіі. Зацяжны ўрадавы крызіс прывёў да фарміравання часовага кабінета міністраў на чале з Верхофстадтам. 20 сакавіка 2008 года ён пакінуў свой пост, згодна з папярэдняй дамоўленасцю. Кніга Верхофстадта Злучаныя Штаты Еўропы (2006) атрымала Еўрапейскую кніжную прэмію 2007. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia