Аляксандра Іванаўна Хромава

Аляксандра Іванаўна Хромава
Род дзейнасці партызан, падпольшчык
Дата нараджэння 4 ліпеня 1909(1909-07-04) (115 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства СССР
Падданства Расійская імперыя
Партыя
Узнагароды і прэміі
Ордэн Чырвонага Сцяга

Аляксандра Іванаўна Хромава (4 ліпеня 1909, Беласток, Гродзенская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Польшча) — ?) — адзін з кіраўнікоў савецкага партыйнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Брэсцкай вобласці.

Біяграфія

Перад вайной працавала намеснікам дырэктара Брэсцкага міжрайгандлю. У 1940 годзе ўступіла ва Усесаюзную камуністычную партыю (бальшавікоў). Са жніўня 1941 года інструктар падпольнага партыйнага цэнтра ў Брэсце. З красавіка 1942 года ў партызанах; партыйны арганізатар атрада імя М. А. Шчорса[1]. З верасня 1943 года да ліпеня 1944 года сакратар Антопальскага падпольнага раённага камітэта КП(б)Б.

Муж — маёр пагранічных воск[2].

У 1944—1970 гадах на савецкай рабоце ў Брэсце і Мінску.

Узнагароды

Успаміны

  • В боях и походах / А. И. Хромова // Буг в огне: Сборник воспоминаний / Составители: А. А. Крупенников, Т. М. Ходцев, С. В. Маслюков и др. — Минск: Беларусь, 1965. — 528 с. с илл. — С. 320—328.

Літаратура

  • Хромава Аляксандра Іванаўна // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 615—616. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
  • Яковенко, В. К. Партизанки / Владимир Кириллович Яковенко. — Минск: Беларусь, 1989. — 269, [2] с., [4] л. портр. — ISBN 5-338-00165-9.

Крыніцы

  1. Пронягин, П. В. У самой границы / П. В. Пронягин. — Минск: Беларусь, 1979. — 206, [1] с.: ил., [12] отд. л. ил.
  2. а б Хромова Александра Ивановна (руск.). Brest Underground вики.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya