Аляксандра Альгердаўна
Аляксандра (каля 1370 — 19.6.1434) — княгіня мазавецкая, жонка князя Земавіта IV. БіяграфіяМалодшая дачка вялікага князя літоўскага Альгерда і яго жонкі Ульяны Аляксандраўны. Шлюбу Аляксандры папярэднічала дамова 1385 года караля польскага Ягайлы з Земавітам аб тым, што апошні не будзе прэтэндаваць на польскую карону і верне захопленыя раней каронныя землі, за што меў атрымаць ад Ягайлы некаторыя рускія землі. Дадатковай гарантыяй дагавора быў шлюб Аляксандры з Земавітам у лютым 1387 года. Дзякуючы гэтаму, Ягайла заховаўваў прыязныя адносіны з дваром мазавецкіх князёў. Ён імкнуўся забяспечыць Аляксандры і яе дзецям трывалае становішча. Княгіня вызначалася дабрачыннасцю, падтрымлівала Кракаўскі ўніверсітэт, за што была ўключана ў спіс яго ганаровых навучэнцаў. Аўдавела ў 1425 (або 1426), мела шматлікіх нашчадкаў, у т.л. сыноў Земавіта V (князь раўскі, гастынінскі, сахачаўскі), Аляксандра (бікуп трыдэнцкі, патрыярх аквілейскі), Казіміра ІІ (князь белзскі), Трайдзеня ІІ (князь мазавецкі), Уладзіслава І (князь плоцкі), дачок Кацярыну (жонка літоўскага князя Міхаіла Жыгімонтавіча), Офку (жонка цешынскага кн. Баляслава І), Цымбарку (жонка герцага Эрнста Жалезнага Габсбурга), Эмілію (жонка столпскага князя Багуслава). Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia