Ульяна Аляксандраўна
Ульяна Аляксандраўна (1331 — 17 сакавіка 1391[7], Кіеў) — княжна цвярская, вялікая княгіня літоўская — 2-я жонка Альгерда. БіяграфіяДа 2019 года сучасных даследаванняў біяграфіі княгіні Ульяны не было, літаратура абмяжоўвалася энцыклапедычнымі артыкуламі, між тым яе жыццё даволі добра асветлена крыніцамі (напр. Кароткі звод). Пасля смерці Альгерда ў 1377 годзе, атрымала ў дажывотнае Віцебск, дзе выхоўвала малодшага Альгердавіча — Свідрыгайлу. З 1384 года была ў Віцебску фактычна ў ссылцы, у Крэўскім дагаворы ўжо не згадваецца, аднак і далей актыўна спрабуе ўдзельнічаць у палітыцы. Паводле сведчання немцаў, Ягайла даў Вітаўту ва ўдзел Луцк па радзе Ульяны, імаверна, такім чынам яна хацела захаваць Трокі за Скіргайлам. Пазнейшыя крыніцы прыпісваюць Ульяне будаўніцтва каменнай сцяны вакол Ніжняга Віцебскага замка. Перад смерцю прыняла пострыг з імем Марына. Пахавана ў пячорах Кіева-Пячорскай лаўры[8][9][10]. У мастацтве
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia