Аляксандра Сямёнаўна Слуцкая
Аляксандра Сямёнаўна з Алелькавічаў (каля 1503 — пасля 1556) — вялікалітоўская арыстакратка, жонка князя Канстанціна Астрожскага[4][5], маці князя Канстанціна-Васіля Астрожскага. БіяграфіяДачка слуцкага князя Сямёна Міхайлавіча Алелькавіча і мсціслаўскай княжны Анастасіі Іванаўны. Пасля смерці Таццяны Гальшанскай (1480 — 12 ліпеня 1522) пасрэдніцтвам кіеўскага мітрапаліта Іосіфа і земскага скарбніка Богуша Багацівінавіча князь Астрожскі заключыў дамову са княгіняй слуцкай Анастасіяй пра шлюб з яе дачкой Аляксандрай[5]. 26 ліпеня 1522 года перад выездам у Мінск на гаспадарскую службу Канстанцін напісаў у Вільню ліст, якім абавязаўся выдаць будучай жонцы вена, не запісваць, прымушаць і не ахвяраваць свае родавыя, выслужаныя і набытыя маёнткі, каб гэтае вена было на поўную траціну маёмасці, а дзяцей з ёю любіць так сама, як Іллю, народжанага першай жонкай; пасля смерці гетмана ўсе яго маёмасці, незалежна ад часу і характару іх набыцця, Ілля і яго сыны, якія з’явіліся ў шлюбе са Слуцкай князёўнай, павінны былі быць падзелены на роўныя часткі; асобна нікому з іх ён нічога запісваць не будзе[6]. Імаверна, шлюб адбыўся на наступны год[7]. Ужо ў 1528 годзе Аляксандра выступае ў крыніцах як жонка Канстанціна Астрожскага і маці двух дзяцей. 28 снежня 1528 года яна атрымала пацвярджэнне запісу мужа, які ўзяў за ёй 1000 чырвоных пасагу і запісаў ёй вена 6000 коп грошай на Тураве, Сатыеве і іншых маёнтках[7][8]. У 1530 годзе Канстанцін Астрожскі памёр і Аляксандра засталася ўдовай. У 1531 годзе атрымала прывілей на гандаль у Тарасаве Мінскага павета[8][9]. У 1556 годзе атрымала прывілей на пабудову горада ў сваім мястэчку Сляды[7][8]. Гэта апошняя згадка ў крыніцах пра яе. Дзеці
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia