Анастасія Слуцкая
Анастасія Іванаўна (канец XV ст. — 1-я палова XVI ст.) — княжна мсціслаўская, княгіня слуцкая. Дачка мсціслаўскага князя Івана Юр’евіча Лугвенавіча і Ульяны невядомага паходжання. Упершыню згадана ў 1495 годзе разам з малодшай сястрой Ульянай. У 1496 годзе згадана таксама з сястрой і яшчэ як незамужняя. Неўзабаве выйшла замуж за князя слуцкага і капыльскага Сямёна Міхайлавіча Алелькавіча, ужо як сужэнцы яны ў 1501 годзе надалі царкве Успення Багародзіцы на слуцкім замку 10 бочак жыта з Капыля[7]. Князь Сямён Міхайлавіч памёр 14 лістапада 1505 года.[8] У 1507 годзе, імаверна, па смерці сястры Ульяны, пачала справу супраць яе ўдаўца, мсціслаўскага князя Міхаіла Іванавіча Заслаўскага, з прэтэнзіямі на Мсціслаў як сваю спадчыну. Справа не раз адкладалася і аднаўлялася, у 1519 і 1522 гадах ужо сын Анастасіі — Юрый Алелькавіч, дамагаўся Мсціслава як «добр мацярыстых». У 1512 годзе Анастасія тытулавала сябе «княгіняй Мсціслаўскай», калі пачала справу за свае правы на спадчыну па Сафіі з Рагацінскіх. У мастацтвеНа думку Ірыны Масляніцынай, вобраз княгіні Анастасіі прасочваецца ў былінах пра Настассю Мікулічну , асобе Гражыны з аднайменнай паэмы Адама Міцкевіча і іншым.[9] У 2003 годзе на студыі «Беларусьфільм» зняты фільм «Анастасія Слуцкая» (рэжысёр Ю. Ялхоў), ролю княгіні сыграла Святлана Зелянкоўская[10]. У верасні 2016 года ў Слуцку пастаўлены помнік княгіні Анастасіі[11] (скульптар С. Аганаў, архітэктар С. Багласаў)[12]. 30 кастрычніка 2018 года ў Вялікім тэатры Беларусі адбылася прэм’ера балета «Анастасія» на музыку сучаснага беларускага кампазітара Вячаслава Кузняцова. Паставіў балет Народны артыст Беларусі Юрый Траян.[13] Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia