Аляксандр Іосіфавіч Бокач

Аляксандр Іосіфавіч Бокач
Сцяг Намеснік старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
23 красавіка 1992[1] — ліпень 1994
Кіраўнік урада Вячаслаў Кебіч
Папярэднік Аляксей Аляксеевіч Шахновіч
Пераемнік Уладзімір Гіляравіч Гаркун

Нараджэнне 21 мая 1942(1942-05-21) (83 гады)
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Алякса́ндр Іо́сіфавіч Бо́кач (нар. 21 мая 1942) — беларускі дзяржаўны дзеяч, намеснік старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1992—1994).

Біяграфія

У 1969 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (завочна).

Працаваў у гаспадарках Ляхавіцкага раёна: механік, старшы інжынер саўгаса «Адахаўшчына», сакратаром парткама племзавода «Нача», старшыня завода «Беларусь». З 1982 года на партыйнай рабоце, пасля працаваў першым намеснікам, а затым старшынёй выканкама Столінскага раённага Савета народных дэпутатаў, з 1984 года першы сакратар Столінскага раённага камітэта КПБ. У 1990 годзе быў прызначаны намеснікам старшыні выканкама Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў.

У 1992—1994 гадах быў намеснікам старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Узнагароды і званні

Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Ганаровы грамадзянін Столінскага раёна.

Зноскі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya