Аляксандр Адзіслававіч Жураўлевіч
Аляксандр Адзіслававіч Жураўлевіч (28 мая 1963, п. Крэмава, Міхайлаўскі раён, Прыморскі край, РСФСР — 30 жніўня 2009 года, ля Радама) — беларускі ваенны лётчык першага класа[1], палкоўнік, намеснік начальніка 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы па лётнай падрыхтоўцы ў Баранавічах. Загінуў падчас выканання фігуры пілатажу на Radom Air Show 2009[2]. БіяграфіяУ 1984 годзе скончыў Чарнігаўскае вышэйшае ваеннае вучылішча лётчыкаў[3]. Быў кіраўнікам другой у гісторыі Беларусі авіяцыйнай акрабатычнай групы «Крылы Беларусі», якая была арганізавана на пачатку 2009 года[4]. Меў 1620 гадзін налёту[5]. 30 жніўня 2009 года разам з палкоўнікам Аляксандрам Марфіцкім пілатаваў Су-27УБМ-1 падчас міжнароднага авіяшоў Radom Air Show 2009 у Радаме. Лётчыкі выконвалі фігуру пілатажу, самалёт пачаў рэзка зніжацца. Ёсць інфармацыя, што пілоты паведамілі пра аварыю і атрымалі з вышкі кіравання загад катапультавацца, але яго не выканалі, магчыма з-за таго што самалёт быў блізка да гледачоў або жылых пабудоў. Самалёт упаў ля лесу за аэрапортам, паміж вёскамі Малэнчын і Макаў, каля 100 метраў ад дамоў[6][7][8]. Урачыстыя пахаванні лётчыка на могілках Русіно ў Баранавічах адбыліся з удзелам міністра абароны Рэспублікі Беларусь, камандзіра паветраных войскаў Польшчы і архіепіскапа Мірона, праваслаўнага ардынарыя Войска Польскага[9]. УзнагародыУзнагароджаны медалём «За бездакорную службу» II ступені (1998)[10] і I ступені (2006)[11]. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам «За асабістую мужнасць» (2010)[12]. Памяць28 верасня 2009 года Рада гміны Гузд прыняла ўхвалу пастанову аб будаўніцтве помніка лётчыкам[13]. Помнік быў адкрыты 11 красавіка 2010 года[14]. Прозвішча лётчыка таксама згаданая на памятнай шыльдзе ў каталіцкім гарнізонным касцёле ў Радаме, дзе згаданыя імёны ўсіх 32 лётчыкаў, якія загінулі ў 1935—2009 гадах, распачаўшы свой апошні палёт з аэрадрома Радам-Садкаў[15]. Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia