Ордэн «За асабістую мужнасць» (Беларусь)
О́рдэн «За асабі́стую му́жнасць» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Уручаецца за праяўленую выключную адвагу і асабістую храбрасць, подзвігі, здзейсненыя ў экстрэмальных абставінах. Адзіны беларускі ордэн у форме крыжа[2]. ГісторыяОрдэн уведзены ў сістэму дзяржаўных узнагарод указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змен і дапаўненняў у закон Рэспублікі Беларусь „Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь“» 2 чэрвеня 1997 года[3]. Часам памылковай датай заснавання называецца пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь № 3726-XII ад 13 красавіка 1995 года[1]. Хаця ордэн заснаваны па аналогіі з аднайменнай савецкай узнагародай, яго дызайн карэнным чынам адрозніваецца ад савецкага[1]. Першым кавалерам ордэна стаў 8 кастрычніка 1997 года майстар-выратавальнік пажарнай часткі Барысава малодшы сяржант Аляксандр Хоміч «за мужнасць і рашучыя дзеянні ў час ліквідацыі пажару на Барысаўскім чыгуначным вузле»[1]. Апісанне ўзнагароды зацверджана ўказамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 верасня 1999 года і 8 красавіка 2005 года[4], а яе палажэнне замацавана законам Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года № 288-З «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь»[5]. У 2008 годзе адбылося самае масавае ўзнагароджанне ордэнам, калі ім былі ганараваны 15 членаў экіпажа самалёта Іл-76 авіякампаніі «ТрансАвіяЭкспарт», збітага 23 сакавіка 2007 года ў Самалі. ![]() Узнагароджанні адбываліся таксама і за спартыўныя дасягненні. Напрыклад, у 2018 годзе за залаты медаль на зімовых Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане ордэнам «За асабістую мужнасць» узнагародзілі спартсменаў нацыянальнай зборнай Беларусі па біятлоне[1]. СтатутОрдэнам «За асабістую мужнасць» узнагароджваюцца грамадзяне:
Ордэн «За асабістую мужнасць» носіцца на левым баку грудзей і пры пры наяўнасці іншых ордэнаў размяшчаецца пасля ордэна «За службу Радзіме». АпісаннеОрдэн уяўляе сабой пазалочаны Георгіеўскі крыж размахам 45 мм на фоне пазалочанай чатырохграннай плоскасці, канцы якога пакрыты цёмна-чырвонай эмаллю. Паміж канцамі крыжа выступаюць чатыры рабрыстыя пазалочаныя прамяні, якія ўтвараюць квадрат з бокам 30 мм, на кожным з якіх размешчаны па два тонкія злучаныя промні. У цэнтры крыжа змешчаны медальён дыяметрам 22 мм, пакрыты белай эмаллю, з надпісам «За асабістую мужнасць» і выявай лаўровых галін. У цэнтры круга — залацістая пяціканцовая зорачка на цёмна-чырвоным фоне. Круг накладзены на пазалочаны сярэдневяковы меч[6]. ![]() Адваротны бок мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцца парадкавы нумар. Ордэн вырабляецца з срэбра з залачэннем[6][7] на Гомельскім вытворчым аб’яднанні «Крышталь». Ордэн пры дапамозе вушка і кольца мацуецца да пяцівугольнай калодкі, абцягнутай муаравай стужкай залацістага колеру шырынёй 24 мм з падоўжнай бардовай палоскай шырынёй 6 мм пасярэдзіне. Па краях стужка мае па адной падоўжнай палосцы: з левага боку — белай, з правага — бардовай, шырынёй 2 мм[6][7].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia