Аляксандр Аляксандравіч Каваленя
Аляксандр Аляксандравіч Каваленя (нар. 14 сакавіка 1946, Капыль) — беларускі гісторык. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021[2], член-карэспандэнт з 2014), доктар гістарычных навук (2000), прафесар (2004). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2014). Біяграфічныя звесткіНарадзіўся ў Капылі. Пасля заканчэння дзевяці класаў у 1962 годзе паступіў у Мінскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 23. Адначасова наведваў заняткі ў школе рабочай моладзі. У 1964 годзе атрымаў дыплом з адзнакай аб заканчэнні вучылішча і атэстат аб сярэдняй адукацыі. У 1970 годзе паступіў на гісторыка-геаграфічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага. У 1979 годзе паступіў у аспірантуру, якую скончыў праз тры гады з паспяховай абаронай кандыдацкай дысертацыі. Са снежня 1982 года пачаў працаваць асістэнтам кафедры гісторыі КПСС Мінскага педінстытута, затым старшым выкладчыкам, а ў маі 1987 года выбраны дацэнтам кафедры. З 1983 па 1991 год з’яўляўся членам Рэспубліканскага каардынацыйнага савета па распрацоўцы праблем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У 1995 годзе А. Каваленю залічваюць у дактарантуру, аднак у 1996 годзе яго адклікаюць з вучобы і выбіраюць загадчыкам кафедры айчыннай і сусветнай гісторыі. З 2004 года — в.а. дырэктара, у 2005—2010 гадах — дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі. З 2009 — акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі. Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці: гісторыя Другой сусветнай вайны, партызанскага руху і падпольнай барацьбы на акупаванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944), маладзёжнага руху ХХ ст. Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, медалём ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага Беларускай праваслаўнай царквы (2018)[3]. ПоглядыУ жніўні 2019 года заявіў, што «Тадэвуш Касцюшка не вёў барацьбу за інтарэсы беларускага народа, а адстойваў інтарэсы Польшчы і ЗША» і «калі б Сувораў не разбіў Касцюшку, не было б ніякай Беларусі»[4]. Выбраная бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia