Аляксандр Аляксеевіч Румак

Аляксандр Аляксеевіч Румак
Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей[d]
з 21 снежня 2020
Папярэднік Леанід Паўлавіч Гуляка

Нараджэнне 1964
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Месца працы

Аляксандр Аляксеевіч Румак (нар. 1964, в. Моталь, Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны службовец.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1964 г. у вёсцы Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1981 г. скончыў Мотальскую сярэднюю школу, паступіў на гістарычны факультэт БДУ. Вучыўся паспяхова, скончыў універсітэт з адзнакай[1].

У 1994 г. Аляксандр Румак абараніў у БДУ дысертацыю «Профсоюзы трудящихся Западной Белоруссии в революционно-демократическом движении. 1926—1939 гг.», яму была прысвоена вучоная ступень кандыдата гістарычных навук[1].

А. А. Румак скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працаваў намеснікам начальніка ўпраўлення фінансавых адносін галоўнага эканамічнага ўпраўлення Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. З 15 красавіка 2011 г. займаў пасаду намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь[1].

21 снежня 2020 года прызначаны Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў[2].

Крыніцы

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya