Леанід Паўлавіч Гуляка
Леані́д Па́ўлавіч Гуля́ка (нар. 1 лістапада 1949, в. Межная Слабада, Клецкі раён) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр культуры Рэспублікі Беларусь (2000—2005). БіяграфіяУ 1973—1977 гадах працаваў старшым інспектарам, памочнікам Міністра культуры БССР. У 1977—1992 гг. — у Апараце Кабінета міністраў БССР і Рэспублікі Беларусь. У 1992—1994 гг. — намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь. У 1994—2000 гг. працаваў у Апараце Савета міністраў Рэспублікі Беларусь: загадчык сакратарыята намесніка прэм’ер-міністра, начальнік упраўлення адукацыі, навукі, культуры, аховы здароўя і сацыяльнай абароны, начальнік упраўлення сацыяльна-культурнай палітыкі[1]. З 21 снежня 2000 года па 22 снежня 2005 года — Міністр культуры Рэспублікі Беларусь[2][3]. З 29 снежня 2005 года — старшыня Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Беларусі[4][5], з 27 кастрычніка 2006 г. Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей[5][6]. 22 студзеня 2015 года раскрытыкаваў ксяндзоў-замежнікаў за тое, што яны займаюцца палітыкай[7]:
Калі пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, главе каталікоў Беларусі, мітрапаліту Тадэвушу Кандрусевічу, які асуджаў гэтыя дзеянні ўладаў, 31 жніўня 2020 года было адмоўлена ва ўездзе ў краіну, хоць ён з’яўляецца грамадзянінам Беларусі, апарат Упаўнаважанага ў справах рэлігій і нацыянальнасцей адмовіўся каментаваць сітуацыю, спаслаўшыся на тое, што сам упаўнаважаны Леанід Гуляка на бальнічным[8]. Паводле словаў Генеральнага вікарыя біскупа Юрыя Касабуцкага, які узяў кіраванне Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй пры адсутнасці архібіскупа, 31 жніўня адбылося пасяджэнне Кансультацыйнай міжканфесійнай рады ў Апараце ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей. На яго былі запрошаныя прадстаўнікі ўсіх рэлігійных аб’яднанняў, акрамя каталіцкага Касцёла. Касабуцкі таксама адзначыў, што пасля пасяджэння з каталіцкімі іерархамі звязаліся прадстаўнікі іншых канфесій і падзяліліся, беларускіх католікаў там «літаральна палівалі брудам»[9]. Узнагароды
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia