Аляксандр Анатолевіч Данілаў
Аляксандр Данілаў (нар. 10 верасня 1980, Гомель) — беларускі футбаліст, абаронца. Гуляў таксама часам у якасці паўабаронцы. Клубная кар’ераГуляў за «Гомель», а ў 2005 годзе перайшоў у харкаўскі «Металіст», пазней гуляў за ўкраінскія «Металург» і «Арсенал». Увосень 2011 года вярнуўся ў Гомель, а ў сакавіку наступнага года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама». У мінскім клубе трывала з’яўляўся ў асноўным складзе. Часам гуляў як левы абаронца, але часцей выкарыстоўваўся на фланзе паўабаронцы. У маі 2013 года атрымаў траўму, вярнуўся ў асноўны склад у ліпені 2013 года. У студзені 2014 года пакінуў мінскі клуб па заканчэнні кантракта[3]. У 2014 годзе заставаўся без клуба, жыў разам з сям’ёй у Кіеве. У лютым 2015 года прыбыў на прагляд у «Гомель», і ў сакавіку падпісаў кантракт з гэтым клубам[4]. У «Гомелі» стаў адным з лідараў каманды, выступаў на пазіцыі левага абаронцы. Па выніках сезону 2015 «Гомель» пакінуў Вышэйшую лігу, і Данілаў прыняў рашэнне аб завяршэнні кар’еры[5]. У пачатку 2017 года аднавіў кар’еру ў складзе латвійскага клуба «Бабітэ»[6]. Аднак, улетку «Бабітэ» быў выключаны з чэмпіянату. Дасягненні
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia