Аляксандр Валянцінавіч Старцаў
Аляксандр Валянцінавіч Ста́рцаў[1] (руск.: Александр Валентинович Старцев); 25 сакавіка 1946) — вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1985). БіяграфіяНарадзіўся ў сяле Кіраўскае (Хабараўскі край Расіі)[1]. У 1964 годзе скончыў сярэднюю школу ў гарадскім пасёлку Мачулішчы Мінскага раёна[2], у 1969 годзе — факультэт аўтаматыкі і вылічальнай тэхнікі[2] Мінскага радыётэхнічнага інстытута. З 1969 года працаваў інжынерам ў Навукова-даследчым інстытуце сродкаў аўтаматызацыі[2]. У 1976 года А. В. Старцаў у Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі Акадэміі навук БССР: загадчык сектара, з 1979 года — загадчык аддзела, з 1988 — інжынер, з 1989 — старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі апрацоўкі і распазнавання відарысаў[2]. У 1983 годзе скончыў завочную аспірантуру пры Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі. З 1993 года займаў пасаду начальніка аддзела ў ЗАТ «БелКамДата», з 1997 года начальніка галоўнага ўпраўлення канцэрна «Белрэсурсы». З 2003 года — галоўны спецыяліст інфармацыйна-аналітычнага аддзела ААТ Ашчадны банк «Беларусбанк»[2]. Навуковая дзейнасцьАўтар прац па інфармацыйна-праграмным забеспячэнні аўтаматызаваных сістэм, спецыялізаваных графічных комплексаў, сістэм аўтаматызаванага ўвода і апрацоўкі картаграфічнай інфармацыі. Распрацаваў структуру і тэхналогію апрацоўкі малюнкаў на шматкарыстальніцкім аўтаматызаваным рабочым месцы картографа, метады класіфікацыі элементаў картаграфічнага малюнка пры яго ўводзе і фарміраванні лічбавых тапаграфічных карт[2]. Сярод апублікаванага:
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia