Мачулішчы вядомыя з 1590 года як шляхецкая ўласнасць у складзе маёнтка Гатава. У 1600 годзе вёска Мочул, належала І. С. Корсаку, з 1791 года ўладанне каталіцкай царквы, з 1858 года дзяржаўная ўласнасць, у 1897 годзе вёска ў Сеніцкай воласці Менскага павета.
У 1924—1930 гадах Мачулішчы у Мінскай акрузе. З 1997 года — гарадскі пасёлак.
У 2006 годзе ў падпарадкаванне Мачулішчанскаму пасялковаму Савету былі перададзеныя вёскі Аляксандрава і Мачулішчы. 21 снежня 2012 года была ліквідавана вёска Аляксандрава[3], 28 мая 2013 года яе тэрыторыя далучаная да Мачулішчаў[4]. 15 жніўня 2014 года была ліквідавана вёска Мачулішчы[5], 22 кастрычніка 2014 года яе тэрыторыя далучаная да Мачулішчаў[6].
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)