Аляксандр Васілевіч Саветаў
Аляксандр Васілевіч Саве́таў[5] (руск.: Алекса́ндр Васи́льевич Сове́тов; 12(24).11.1826 — 24.11(7.12).1901) — расійскі вучоны, аграном, глебазнавец і педагог. БіяграфіяНарадзіўся ў сяле Гульнева Маскоўскай губерні (зараз Дзмітраўскага раёна Маскоўскай вобласці Расіі). Пасля заканчэння ў 1850 годзе Горы-Горацкага земляробчага інстытута працаваў у ім выкладчыкам. У 1853—1855 гадах камандзіраваны ў Германію, Бельгію і іншыя краіны Еўропы для вывучэння сельскай гаспадаркі. У 1855—1857 гадах ён узначальваў у інстытуце кафедру сельскагаспадарчай тэхналогіі, чытаў лекцыі па аграхіміі. 3 1859 года загадчык кафедры сельскай гаспадаркі Пецярбургскага ўніверсітэта. У гэтым жа годзе за працу «Пра развядзенне кармавых траў у полі», якая была падрыхтавана і напісана ў Горках, яму прысуджана ступень магістра сельскай гаспадаркі, у 1867 годзе за працу «Аб сістэмах земляробства» — ступень доктара сельскай гаспадаркі (першы ў Pacійскай імперыі). У 1888—1900 гадах працаваў дэканам фізіка-матэматычнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта. Асноўныя працы прысвечаны сістэмам земляробства і севазваротам. Распрацоўваў рацыянальныя спосабы вядзення сельскай гаспадаркі, абгрунтаваў мэтазгоднасць пасеваў бабовых і злакавых кармавых траў. 3 1860 года кіраваў сельгасаддзелам Вольнага эканамічнага таварыства. У 1885—1896 (разам з В. В. Дакучаевым) і ў 1898—1900 (разам з М. П. Адамавым) гадах выдаваў «Матэрыялы па вывучэнні рускіх глеб». Адстойваў прыярытэт рускага земляробства ў практыцы травасеяння, выступаў як прыхільнік прагрэсіўнай ідэі адзінства арганічнай і неарганічнай прыроды, падкрэсліваў стваральную ролю раслін у працэсе глебаўтварэння. Палявое травасеянне ён разглядаў не толькі як крыніцу, але і як найважнейшы фактар паляпшэння фізічных якасцей глебы і павышэння яе ўрадлівасці. Добра ведаючы стан сельскай гаспадаркі і навукі за мяжой, Саветаў падкрэсліваў неабходнасць выпрацоўкі ўласных метадаў вядзення гаспадаркі, якія дапасоўваліся да эканоміі і адпаведных глебавых і кліматычных умоў пэўных раёнаў. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia