Травасеянне

Травасе́янне[1] — вырошчванне сеяных аднагадовых і шматгадовых траў на корм і насенне на палях (палявое травасеянне) або на прыродных кармавых угоддзях пры іх карэнным паляпшэнні (лугавое травасеянне). Часам пад травасеяннем разумеюць толькі культуру шматгадовых кармавых траў у палявых севазваротах, якія таму называюць травапольнымі[2].

Асноўная мэта травасеяння — атрыманне зялёных кармоў (сена, сенажу, сіласу, травяной мукі), павышэнне ўрадлівасці глеб, паляпшэнне структуры глебы (водапранікальнасці, аэрацыі, водаўтрымальнай здольнасці і інш.). Травасеянне таксама выкарыстоўваецца для барацьбы з эрозіяй глебы, азелянення населеных пунктаў, умацавання адхонаў дарог, дамбаў, залужэння аэрадромаў, стадыёнаў, памяншэння колькасці пустазелля, барацьбы са шкоднікамі і інш.

Найбольш значнае гаспадарчае значэнне мае травасеянне злакавых (цімафееўка лугавая, купкоўка зборная, аўсяніца лугавая, аўсяніца чырвоная, лісахвост лугавы, райграс пашавы, райграс аднагадовы) і бабовых (віка яравая, пялюшка, канюшына белая, канюшына чырвоная, канюшына ружовая, сырадэля, люцэрна сіняя, рутвіца рагатая).

Навуковыя асновы перыядычнага травасеяння даў В. Р. Вільямс[1][2].

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

  • Травасе́янне // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 495. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Травосе́яние / Тарковский М. И. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 131—132. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Травосеяние // Энциклопедический словарь терминов по кормопроизводству / [Косолапов В. М., Трофимов И. А., Трофимова Л. С.] ; Российская акад. с.-х. наук, Гос. науч. учреждение Всероссийский науч.-исслед. ин-т кормов им. В. Р. Вильямса. — 2-е изд., перераб. и доп. — Москва : Российская акад. наук, 2013. — 589 с.; 30 см. — ISBN 978-5-85941-492-5. (руск.)
  • Травосе́яние // Сельскохозяйственный энциклопедический словарь (руск.) / Редкол.: В. К. Месяц (гл. ред.) и др. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 543—544. — 565 с. — 100 000 экз.
  • Основные направления развития травосеяния в Центрально-Чернозёмном регионе России / И. С. Иванов, Р. М. Лабинская, Н. В. Сапрыкина, М. Г. Острикова // Адаптивное кормопроизводство. — 2017. — № 3. — С. 6—21. (руск.)

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya