Аляксандр Дзмітрыевіч Боечка
Алякса́ндр Дзмі́трыевіч Боечка (нар. 1965, у Наваград-Валынскім раёне Жытомірскай вобласці УССР) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі (2012-2013). БіяграфіяУ 1986 скончыў Тбіліскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча, у 1999-м — Акадэмію Федэральнай пагранічнай службы Расійскай Федэрацыі, у 2009 годзе — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл РФ. З 1986 года ў органах пагранічнай службы. Два з паловай года служыў у Афганістане. Па яго словах, выклікаўся добраахвотнікам. Трапіў туды адразу пасля Тбіліскага вучылішча. Камандаваў узводам і батарэяй. Cлужыў у Гродзенскім і Лідскім пагранатрадзе. Да прызначэння старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта працаваў намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення рэжыму і арганізацыйнага забеспячэння - начальнікам арганізацыйна-інспектарскага аддзела - сакратаром калегіі ДПК. 2 жніўня 2012 года быў прызначаны старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.[1] 2 лістапада 2013 быў вызвалены з пасады.[2] Узнагароды
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia