Канстанцін Генадзевіч Моластаў
Канстанцін Генадзевіч Моластаў (нар. 30 мая 1970, Краснаармейск, Саратаўская вобласць, РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, пагранічнік. Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь (з 30 мая 2023). Генерал-маёр (2023). БіяграфіяНарадзіўся 30 мая 1970 года ў Краснаармейску Саратаўскай вобласці РСФСР. З 1977 па 1987 год вучыўся ў сярэдняй школе № 7 г. Гродна[1]. У 1988 годзе з Гродна быў прызваны на тэрміновую ваенную службу ў пагранічныя войскі. З лістапада 1988 года па жнівень 1989 года праходзіў тэрміновую службу ў Сярэднеазіяцкай пагранічнай акрузе[2]. У 1993 годзе скончыў Алмацінскае вышэйшае пагранічнае каманднае вучылішча КДБ СССР імя Ф. Э. Дзяржынскага, у 2004 годзе — Пагранічную акадэмію Федэральнай службы бяспекі Расійскай Федэрацыі, у 2011 годзе — Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, у 2019 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[3]. З 1993 па 1996 год — намеснік начальніка, з 1996 па 2001 год — начальнік пагранічнай заставы Гродзенскага пагранічнага атрада[2][4]. З 2004 па 2005 год — намеснік начальніка штаба — начальнік аддзела штаба Гомельскага пагранічнага атрада[2]. З 2005 па 2007 год — намеснік начальніка штаба — начальнік аддзела штаба Лідскага пагранічнага атрада[2]. З 2007 па 2009 год праходзіў службу на розных пасадах у Гродзенскім пагранічным атрадзе[2]. З 2009 па 2012 год — першы намеснік начальніка пагранічнай групы — начальнік аператыўнага ўпраўлення Брэсцкай пагранічнай групы[2]. З 2012 года па верасень 2014 года камандаваў Полацкім пагранічным атрадам[1]. З верасня 2014 года па 30 мая 2023 года працаваў начальнікам 16-й (Гродзенскай) пагранічнай групы пагранічнай службы[2]. 2 снежня 2021 года Міністэрства фінансаў ЗША ўключыла Моластава ў амерыканскі санкцыйны спіс[5]. Таксама ён трапіў пад санкцыі Канады[6] і ў чорны спіс Еўрасаюза[7]. 20 снежня Моластава ў свой санкцыйны спіс уключыла Швейцарыя[8]. 22 снежня да адпаведнага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Сербія, Чарнагорыя[9]. Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання. 30 мая 2023 года прызначаны старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь[10]. 27 чэрвеня 2023 года прысвоена званне генерал-маёра[11]. Сям’яЖанаты. Сын — Захар Канстанцінавіч Моластаў, капітан, першы намеснік каменданта пагранічнай камендатуры «Гудагай». Узнагароды
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia