Яўген Міхайлавіч Бачароў
Яўге́н Міха́йлавіч Бачароў (20 кастрычніка 1948, Курск — 5 ліпеня 2004, Мінск) — беларускі ваенны дзеяч, начальнік Галоўнага ўпраўлення пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь (1992—1994), генерал-лейтэнант. БіяграфіяСкончыў Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча (1970), Ваенную акадэмію імя Фрунзэ (1979), Ваенную акадэмію Генеральнага штаба УС СССР (1988). Праходзіў службу ў Паветрана-ваздушных войсках, прайшоў ступені ад камандіра ўзвода да камандзіра 103-й Гвардзейскай Паветрана-дэсантнай дывізіі пагранічных войскаў КДБ СССР. У 1984—1986 і ў 1988—1989 гадах знаходзіўся ў камандзіроўках у Афганістане, удзельнічаў у баявых дзеяннях. Са студзеня 1992 года па люты 1992 года — 1-ы намеснік камандуючага 5-й Гвардзейскай танкавай арміі Беларускай ваеннай акругі. З 19 лютага 1992 года па 30 жніўня 1994 года з’яўляўся начальнікам Галоўнага ўпраўлення пагранічных войскаў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь[1][2]. Быўшы першым камандуючым пагранічнымі войскамі Беларусі, асабіста ўзначаліў працэс іх фарміравання і станаўлення, прымаў самы актыўны ўдзел у распрацоўцы законаў «Аб дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь» і «Аб пагранічных войсках Рэспублікі Беларусь». Памёр 5 ліпеня 2004 года. Пахаваны на Усходніх могілках г. Мінска. Узнагароды
ПамяцьЗагадам Старшыні ДПК Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2011 года № 318 залічаны Ганаровым пагранічнікам у воінскую часць 2034. Крыніцы
Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia