Васіль Фёдаравіч Маркоўкін
Васі́ль Фёдаравіч Маркоўкін (1 верасня 1938, с. Амеліна, Фролаўскі раён, Сталінградская вобласць, РСФСР — 29 кастрычніка 2010, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы начальнік Галоўнага ўпраўлення пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь (1994—1996), генерал-маёр. БіяграфіяНарадзіўся 1 верасня 1938 года ў с. Амеліна Фралоўскага раёна Сталінградскай вобласці РСФСР. Скончыў Маскоўскае пагранічнае ваеннае вучылішча КДБ пры СМ СССР (1962), выведвальны факультэт Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе (1973). 13 кастрычніка 1957 года быў прызваны Фралоўскім РВК Валгаградскай вобласці і праходзіў тэрміновую ваенную службу на пасадах стралка, малодшага кантралёра КПП «Чыгуначны» 95 пага Заходняга ПА КДБ пры СМ СССР. У пагранічных войсках Рэспублікі Беларусь з мая 1992 года, праходзіў службу на пасадах намесніка начальніка штаба Галоўнага ўпраўлення пагранічных войскаў пры Савеце Міністраў РБ, начальніка Смаргонскага пагранатрада. З 26 верасня 1994 па 13 лістапада 1996 года з’яўляўся начальнікам Галоўнага ўпраўлення пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь.[1][2] Памёр 29 кастрычніка 2010 года ў выніку цяжкай хваробы. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках. Узнагароды
ПамяцьЗагадам Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта 3 чэрвеня 2011 года № 318 залічаны Ганаровым пагранічнікам ў вайсковую частку 2044. У яго гонар 27 мая 2011 года ў вайсковай часці 2044 адкрыта мемарыяльная дошка.[3] Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia