Аляксандр Канстанцінавіч Аверкаў
Аляксандр Канстанцінавіч Аверкаў (руск.: Александр Константинович Аверков; 23 студзеня 1960, Аркадак, Саратаўская вобласць, РСФСР) — беларускі журналіст, тэлевядучы. Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2010), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2004). БіяграфіяУ 1984 г. скончыў Тэатральную вучэльню імя Шчэпкіна (курс В. І. Каршунова. Па размеркаванні стаў працаваць на беларускім тэлебачанні ў якасці акцёра гутарковага жанру галоўнай дырэкцыі праграм для дзяцей, рэжысёрам спартыўных перадач. Голасам Аверкава гаварыў папулярны герой «Калыханкі» — Воўк Вова. З чэрвеня Вядучы дырэкцыі інфармацыйнага вяшчэння ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал». З чэрвеня 2002 г. вядучы праграм «Наши новости» і «Контуры» ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал». У чэрвені 2007 г. разам з паэтам Уладзімірам Карызнам, Аляксандрам Мядзведзем удзельнічаў ва ўстаноўчым сходзе мінскай арганізацыі «Белая Русь». У 2012 г. атрымаў грант Magna Carta College Oxford на навучанне ў Оксфардскім універсітэце. У свабодны час здымаецца ў расійскіх фільмах і серыялах. Фільмаграфія
Сям’яПершая жонка, актрыса Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра Алёна Акулёнак, ад якой у А. Аверкава нарадзілася дачка Вольга Аверкава-Літвінава (тэлевядучая на «РТР-Беларусь» і «ВТБ») і сын Глеб (урач; жыве ў Маскве). Узнагароды і прэміі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia