Аляксандр Канстанцінавіч Мардвілка

Аляксандр Канстанцінавіч Мардвілка
Дата нараджэння 15 лютага 1867(1867-02-15)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 ліпеня 1938(1938-07-12)[2][3] (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік, энтамолаг
Навуковая сфера энтамалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар заалогіі (1934)
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Вядомы як спецыяліст па сістэматыцы тлей
Сістэматык жывой прыроды
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Mordvilko».

Аляксандр Канстанцінавіч Мардві́лка (15 лютага 1867(1867-02-15)[1], Сталовічы, Мінская губерня[3]12 ліпеня 1938(1938-07-12)[2][3], Ленінград) — расійскі, беларускі[5] і савецкі заолаг.

Біяграфія

Нарадзіўся Аляксандр Мардвілка 15 лютага 1867 года ў мястэчку Сталовічы (цяпер — тэрыторыя Беларусі). Бацька служыў псаломшчыкам. Скончыў у 1889 годзе Мінскую духоўную семінарыю і ў той жа год паступіў у Варшаўскі ўніверсітэт. У 1893 годзе скончыў курс з залатым медалём за сачыненне пра тлей. Пасля заканчэння ўніверсітэта быў асістэнтам Мікалая Віктаравіча Насонава. З 1896 па 1898 год знаходзіўся ў навуковых камандзіроўках у Неапалі, Марселі і Вілафранцы, затым вярнуўся ў Варшаўскі ўніверсітэт. У 1901 годзе абараніў магістарскую дысертацыю ў Кіеўскім універсітэце. У 1906—1908 гадах вывучаў паразітаў зубра і інш. млекакормячых у Белавежскай пушчы. У 1908—1909 гадах выкладаў у Маскве на Вышэйшых жаночых медыцынскіх курсах і ў МДУ. У 1909 годзе жыў у Пецярбургу, затым у Маскве, і 1911 годзе зноў вярнуўся ў Пецярбург; працаваў у Заалагічным музеі Імператарскай акадэміі навук (пазней — Заалагічным інстытуце АН СССР) у Санкт-Пецярбургскім універсітэце і Агранамічным інстытуце.

У 1918 годзе па чарзе з іншымі заолагамі выконваў абавязкі дырэктара і старшыні Савета Заалагічнага музея Акадэміі навук[6].

У 1925 годзе атрымаў прэмію імя П. П. Сямёнава-Цяншанскага. У 1934 годзе атрымаў ступень доктара заалогіі[7][8].

Пахаваны на Смаленскіх праваслаўных могілках.

Асабістае жыццё

Жонка (у дзявоцтве Аўсянкіна) Марыя Іванаўна — дачка святара, да замужжа была школьнай настаўніцай у сяле Дубкі Астроўскага павета Пскоўскай губерні. Меў чацвёра дзяцей, з іх Таццяна Мардвілка (1905—1985) стала буйным палеантолагам, стратыграфам, кандыдатам геолага-мінералагічных навук[9].

Навуковыя дасягненні

Аўтар 85 навуковых публікацый[10]. Апісаў мноства таксонаў тлей. Зрабіў першую фаўністычную зводку па складзе тлей Савецкага Саюза. Абагульніў палеанталагічныя звесткі па тлях і зрабіў здагадку пра іх з’яўленне ў ніжняй юры. Распрацаваў тэорыю эвалюцыі жыццёвых цыклаў тлей. Высветліў ролю каляанальных валаскоў тлей у прыстасаванні да сімбіёзу з мурашкамі[7][8].

Крыніцы

  1. а б http://db.ranar.spb.ru/ru/person/id/18500/
  2. а б Alexander Konstantinowitsch Mordwilko // Biographies of the Entomologists of the WorldSenckenberg German Entomological Institute. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г Кузнецов Н. Я. Памяти А. К. Мордвилко (1867—1938), A. K. Mordvilko // Природа / под ред. Н. Кольцов, А. Ф. Андреев, А. В. ЛопатинМосква, 1939. — вып. 1. — С. 87–90.
  4. а б «Соблаговолите немедленно прибыть». Некоторые штрихи к биографии сэра Бориса П. Уварова (1886–1970) — русско-английского энтомолога, члена Королевского общества Великобритании (Материалы британского архива учёного)., «Deign to Arrive Immediately». Some Tweaks to the Biography of Sir Boris P. Uvarov (1886–1970) — Russian-English Entomologist, F.R.S. (Materials of the British Archive of the Scientist). // Историко-биологические исследования — 2019. — Т. 11, вып. 1. — С. 49–59. — ISSN 2076-8176; 2500-1221doi:10.24411/2076-8176-2019-11985
  5. Мардвілка Аляксандр Канстанцінавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  6. Слепкова Н.В. Зоологический музей и институт в Петрограде Ленинграде: от Первой мировой до «Великого перелома» (1914–середина 1930-х гг.) // Труды Зоологического института РАН. — 2019. — Т. 323. — № 3. — С. 268–312. — DOI:10.31610/trudyzin/2019.323.3.268 Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2020.
  7. а б Кузнецов Н. Я. Памяти А. К. Мордвилко (1867—1938) // Природа. : журнал. — 1939. — № 1. — С. 87—90. — ISSN 0032-874X.
  8. а б Мордвилко Акександр Констатнинович // Биологи. Биографический справочник / Ответственный редактор Ф. Н. Серков. — Киев: Наукова думка, 1984. — С. 431—432. — 815 с.
  9. Мордвилко Татьяна Александровна | Меловой период. cretaceous.ru. Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2017. Праверана 17 красавіка 2019.
  10. Кузнецов Н.Я. Список работ Александра Константиновича Мордвилко (1867-1938) // Энтомологическое обозрение : журнал. — 1945. — Т. 79. — № 3—4. — С. 135—137. — ISSN 0367-1445.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya