Аляксандр Львовіч Вернікоўскі
Аляксандр Львовіч Вернікоўскі (25 ліпеня 1884, Вільня — 6 ліпеня 1984, Орша) — беларускі праваслаўны святар, грамадскі і культурны дзеяч, педагог. БіяграфіяНарадзіўся 25 ліпеня 1884 года ў Вільні. Паходзіў з сям’і псаломшчыка Віленскага Прачысценскага сабора. У 1893—1897 гадах вучыўся ў Замкавым 2-класным прыходскім вучылішчы. У 1901 годзе скончыў Віленскае андрэеўскае духоўнае вучылішча. У 1901—1907 гадах вучыўся ў Мінскай духоўнай семінарыі. З чэрвеня 1907 года — канцылярскі служачы Віленскага філіяла Дзяржаўнага банка. 5 мая 1908 года прызначаны псаломшчыкам у царкву Казанскага пяхотнага юнкерскага вучылішча. 25 жніўня 1909 года паступіў у Казанскую духоўную акадэмію, скончыўшы якую атрымаў ступень кандыдата багаслоўя. Са жніўня 1914 года — канцылярскі служачы Казанскай кантрольнай палаты. У канцы 1914 года прызначаны намеснікам інспектара Тульскай духоўнай семінарыі; адначасова выкладаў у ёй нямецкую і французскую мовы. Вярнуўся ў Заходнюю Беларусь у лютым 1922 года. Працаваў псаломшчыкам Нараўскай царквы Белавежскага павета. У 1922—1923 гадах — дырэктар беларускай гімназіі ў Радашковічах. З 16 кастрычніка 1923 года - настаўнік гісторыі, царкоўных спеваў і беларускай мовы ў Віленскай праваслаўнай духоўнай семінарыі. Пэўны час жыў у Беластоку. Пазней пераехаў у Мінск, дзе служыў настаяцелем Свята-Петрапаўлаўскай царквы на Нямізе. У жніўні 1944 года браў удзел у сходзе духавенства, дзе выступіў з асуджэннем камуністычных парадкаў. Арыштаваны савецкімі ўладамі 3 студзеня 1945 года, асуджаны на 5 гадоў лагераў. Пакаранне адбываў на Урале, у Сібіры і Казахстане. У Беларусь вярнуўся ў 1950 годзе. Служыў настаяцелем у в. Дварэц (Дзятлаўскі раён) і ў в. Леніна (Слуцкі раён), дзе выйшаў на пенсію. Потым пераехаў да сына Святаслава ў Оршу. Памёр 6 ліпеня 1984 года ў Оршы. Гл. таксамаЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia